Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітры Вус: першыя фоты і відэа на волі

абноўлена

Дзьмітры Вус паведаміў, што яго вызвалілі а 19-й гадзіне. Гэта было нечакана. Калі яго выклікалі пісаць вопіс рэчаў, ён падумаў, што гэта перад этапам. Але яму паказалі загад начальніка дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Барсукова пра вызваленьне на падставе памілаваньня Лукашэнкі. Сам тэкст памілаваньня былы кандыдат на прэзыдэнта ня бачыў. Прашэньня пра памілаваньне не пісаў, хоць яму некалькі разоў прапаноўвалі. Празь ягоную прынцыповую адмову пісаць прашэньне яму скарацілі былі спатканьне з жонкай з трох дзён да аднаго.






Яўгенія, жонка Дзьмірыя Вуса

Дзьмітры Вус: першае інтэрвію на волі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:14 0:00
Наўпроставы лінк



Найцяжэйшым часам у няволі Вус назваў першыя дні пасьля арышту.

У калёніі ён сядзеў пераважна з асуджанымі за фінансавыя злачынствы і за наркотыкі.

Кажа, што шараговыя працаўнікі калёніі ставіліся да яго нармальна, а кіраўніцтва па-рознаму. Вус таксама расказаў, што пасьля размоў зь ім некалькі супрацоўнікаў калёніі падалі заявы пра звальненьне. Лічыць, што гэта ён загітаваў іх не служыць рэжыму.

У калёніі ён працаваў — плёў гамакі. Гамак, кажа ён, каштуе 50 тысяч, а яму плацілі 1 тысячу. За месяц зарабляў 60 тысяч.

Што да здароўя, Дзьмітрый Вус кажа, што пачуваецца нармальна, як і раней. Горш ня стала.

Найбліжэйшым часам плянуе разабрацца зь бізнэсам і прысьвяціць свой час малому сыну.

Мяркуе, што яго вызвалілі пад ціскам ЗША, Эўразьвязу. Лічыць, што наступнымі будзе Саньнікаў і Бандарэнка.

Дзьмітрый Вус заявіў, што ў наступным годзе абавязкова возьме ўдзел у выбарах у парлямэнт. Сказаў, што будзе па-ранейшаму патрабаваць зьмены выбарчага закону. Калі выбары будуць сапраўды дэмакратычнымі, ён не сумняецца, што яго выберуць у парлямэнт.

26 чэрвеня Вуса асудзілі на 5 з паловай гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG