Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька Міколы Статкевіча не дачакаўся званку ад сына


Віктар Статкевіч
Віктар Статкевіч
Мікола Статкевіч 25 верасьня павінен быў патэлефанаваць са Шклоўскай калёніі бацьку. Пра гэта ён казаў, калі тэлефанаваў мінулым разам 19-га. Але званка не было, распавёў бацька вязьня Віктар Статкевіч:

«Я ўчора цэлы дзень чакаў тэлефанаваньня і не дачакаўся. Не далі яму магчымасьці пагаварыць. Я пісаў скаргі ў Генэральную пракуратуру, у пракуратуру Магілёўскай вобласьці, у Шклоўскую пракуратуру і калёнію. Нарэшце з калёніі прыйшоў адказ. Спачатку пералічэньне законаў, а потым кшталту такога: „Маўляў, мы казалі вашаму сыну, чаму ты не тэлефануеш бацьку і ня хочаш зь ім размаўляць па тэлефоне? Ён быццам бы адказаў, што ня хоча мяне трывожыць“. Гэта значыць, калі я нічога ня ведаю, я не трывожуся? Такога цынізму я яшчэ не сустракаў, колькі жыву! Я ж ведаю цяпер, што ў яго ня толькі рука пашкоджаная, але яшчэ і бок. Пра тое, што бок таксама пашкоджаны, я ня ведаў. Але я перакананы, што гэта не выпадковасьць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG