Акцыю да дня нараджэньня арыштаванага старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага пачалі 16 верасьня ў Гомелі праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка.
Паводле Судаленкі, 25 верасьня свой дзень нараджэньня Бяляцкі, верагодней за ўсё, сустрэне за кратамі, таму ў СІЗА на яго адрас будуць накіраваны віншавальныя паштоўкі. Падчас акцыі плянуецца падпісаць некалькі дзясяткаў паштовак, а таксама распаўсюдзіць інфармацыю пра абставіны распачатай супраць праваабаронцы крымінальнай справы, перадае БелаПАН.
У першы дзень акцыі віншавальныя паштоўкі падпісалі больш за 40 актывістаў Гомельскай вобласьці.