Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пеціна: Жанчыны адчуваюць крызіс вастрэй за мужчын


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота
"Такія крытычныя моманты, як цяпер у Беларусі, для жанчын больш адчувальныя, чым для мужчын. Іх хвалюе, чым накарміць сям’ю, як адправіць дзяцей у школу і гэтак далей", — заявіла на прэсавай канфэрэнцыі "Беларусі патрэбная жаночая рэвалюцыя" старшыня грамадзкага аб’яднаньня "Жаночы незалежны дэмакратычны рух" Людміла Пеціна.

Пеціна "ўпэўненая, што жанчыны будуць гаварыць пра нашыя справы" на Народным сходзе, які прызначаны на 8-га кастрычніка.

Людміла Пеціна таксама заявіла, што ў Беларусі працягваецца дыскрымінацыя жанчын. Яна прывяла такі прыклад: сярод работнікаў з вышэйшай адукацыяй жанчын — 60%, сярод спэцыялістаў — 74%, а вось на пасадах у сфэры дзяржаўнага кіраваньня мужчын у 10 разоў болей, чым жанчын.

Падрабязнасьці — пазьней на сайце "Свабоды".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG