22 жніўня а 19-й гадзіне аўтааматары плянавалі стыхійна выехаць у цэнтар Менску, каб заблякаваць рух у знак пратэсту супраць падаражаньня паліва. ДАІ перакрыла праспэкт Незалежнасьці і прылеглыя вуліцы, справакаваўшы заторы. Аднак арганізаванага пратэсту кіроўцаў не было заўважана.
20 жніўня бэнзін падаражэў на 3%. Гэта ўжо шостае падвышэньне цэнаў ад пачатку 2011 году.
20:00 Супрацоўнікі спэцслужбаў у цывільным зь відэакамэрамі пакінулі свае схованкі за слупамі на праспэкце Незалежнасьці. Пачалі разьяжджацца таксама аўтамабілі ДАІ. Абмежаваньні праезду зьнялі, і рух па праспэкце Незалежнасьці аднавіўся. Намаганьнямі супрацоўнікаў ДАІ ён быў абмежаваны цягам гадзіны.
19:50 На скрыжаваньні вуліцы Казлова і праспэкту Незалежнасьці стаіць аўтамабіль з уключанымі агнямі аварыйнай сыгналізацыі. Супрацоўнік ДАІ складае на яго пратакол правапарушэньня. Не вядома, ці гэта ўдзельнік акцыі, ці звычайны аўтамабіліст.
19:40 Высокія міліцэйскія чыноўнікі загадваюць здымаць пэўныя аўтамабілі. Яны паказваюць апэратарам у цывільным на аўтамабілі, якія ня маюць ніякіх пазнакаў таго, што зьяўляюцца ўдзельнікамі акцыі, але падаюцца падазронымі міліцэйскім чыноўнікам. Гэта адбываецца ў розных частках праспэкту Незалежнасьці. Супрацоўнікі ДАІ таксама запісваюць нумары некаторых аўтамабіляў.
19:35 У цэнтральнай частцы Менску — каля плошчаў Кастрычніцкай, Перамогі, Якуба Коласа — вялікая колькасьць супрацоўнікаў спэцслужбаў у цывільным, якія вядуць апэратыўную відэаздымку. Аднак на праспэкце не адбываецца нічога надзвычайнага, акрамя малой колькасьці аўтамабіляў. Некаторыя мінакі нападпітку нават пераходзяць праспэкт па-за падземнымі ці наземнымі пешаходнымі пераходамі.
19:30 Перакрыты праезд з вуліцы Першамайскай на вуліцу Янкі Купалы, якая выходзіць на праспэкт Незалежнасьці. Таксама «цагліна», якая забараняе праезд у бок праспэкту, выстаўленая на вуліцы Чырвонаармейскай. Забаронены праезд на праспэкт таксама зь іншых прылеглых вуліцаў. На плошчы Якуба Коласа спынілі аўтамабіль карэспандэнта газэты «Наша Ніва» і загадалі пераехаць на вуліцу Янкі Купалы. Аўтамабілі з праспэкту Пераможцаў скіроўваюць на Нямігу. Аўтамабільны затор утварыўся каля Опэрнага тэатру.
19:15 Ля цырку супрацоўнік ДАІ спыніў машыну, якая ехала на «аварыйцы», праверыў дакумэнты, загадаў рухацца ў бок вуліцы Багдановіча, нешта перадаў па рацыі.
19:15 Супрацоўнікі спэцслужбаў у цывільным і спэцназаўцы каля плошчы Перамогі сябе нічым не выяўляюць. Не заўважана таксама і прыкметаў правядзеньня акцыі: плякатаў, сыгналаў аўтамабіляў, блякаваньня руху. Нічога надзвычайнага таксама не адбываецца ў раёне вуліцы Нямігі.
19:10 Супрацоўнікі ДАІ працягваюць спыняць аўтамабілі для праверкі дакумэнтаў. З боку Нацыянальнай бібліятэкі рух да цэнтру гораду перакрыты ля Дому друку. Аўтаўладальнікаў прымушаюць паварочваць з праспэкту на вуліцу Сурганава.
19:00 Зьявілася вялікая група людзей у цывільным. Яны праводзяць імправізаваную нараду зь міліцыянтамі, стоячы на мосьце церазь Сьвіслач. Усе паглядаюць на гадзіньнікі, азіраюцца навокал.
Вялікая колькасьць супрацоўнікаў ДАІ сканцэнтравалася каля будынку РСДРП і плошчы Перамогі. Яны спыняюць кіроўцаў і правяраюць у іх дакумэнты.
Каля будынку прэзыдэнцкай адміністрацыі, Менскага аблвыканкаму і Палацу рэспублікі рух аўтамабіляў закрыты.
18:50. Каля ўваходу ў парк Горкага зьявіліся два аўтобусы са спэцназаўцамі. Побач зь імі — каля 20 чалавек спэцназаўцаў у чорнай форме. Рух па праспэкце Незалежнасьці не перакрыты, але час ад часу перапыняецца з-за малой колькасьці аўтамабіляў.
18:40 Супрацоўнікі ДАІ пачалі абмяжоўваць рух на праспэкце Незалежнасьці. Аўтаінспэктары забараняюць выезд аўтамабіляў з вуліц, прылеглых да праспэкту Незалежнасьці. У прыватнасьці, перакрыты выезд з вуліцы Захарава і Кісялёва. Аўтамабілі рухаюцца ў абодвух кірунках, але іх колькасьць значна меншая, чым у звычайныя дні. На плошчы Перамогі і каля лінгвістычнага ўнівэрсытэту дзяжураць міліцэйскія машыны.
18:10 Да будынку Адміністрацыі прэзыдэнта, што на вуліцы Карма Маркса 32, падагналі трактар-эвакуатар ДАІ.
Глядзець вялікую мапу Стоп-бэнзін, 22 жніўня 2011