Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец: першы дзень "хіміі"


Павал Севярынец
Павал Севярынец
Сёньня ў асуджанага за Плошчу Паўла Севярынца – першы дзень "хіміі" ў вёсцы Куплін гэта некалькі кілямэтраў ад Пружанаў.

Палітвязень паведаміў "Свабодзе", што зараз вырашаецца пытаньне адносна яго працаўладкаваньня. Ён распавёў, што большасьць "хімікаў" тут мясцовыя, або з Баранавічаў ці Берасьця. Працуюць яны ў Пружанах і ў навакольных вёсках – у асноўным на некваліфікаваных працах.

Палітык кажа, што на першы погляд рэжым тут больш строгі, чым у Малым Сітне на Віцебшчыне, дзе ён адбываў сваё мінулае пакараньне. Тут некалькі пераклічак на дзень, могуць пазамыкаць усе пакоі на ключы, а людзей, якія не працуюць, "запрасіць" у актавую залю праглядаць сэрыялы. Прычым доўжыцца такі сэанс кінапрагляду можа большую палову дня.

Але тут добрая бібліятэка, у якой шмат беларускіх кніг. І хоць у Малым Сітне Паўлу Севярынцу пачувалася вальней, ён кажа, што там было складаней, бо не было парадку ў вёсцы і значна болей было п’яніцаў.

Яшчэ Павал Севярынец удаклдадніў для "Свабоды", што плянуе дапісаць на Пружаншчыне свой раман, які піша ўжо некалькі гадоў. Падрабязнасьцяў сюжэту пакуль не раскрывае, кажа толькі, што ён будзе пра Беларусь.

16 траўня 2011 году судзьдзя Заводзкага суду Менску Жана Брысіна асудзіла аднаго з кіраўнікоў стваранай партыі БХД Паўла Севярынца да 3 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу. Павал Севярынец быў прызнаны вінаватым у арганізацыі і ўдзеле ў групавых дзеяньнях за акцыю пратэсту 19 сьнежня 2010 года на плошчы Незалежнасьці ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG