Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўцам зьніжаюць дапушчальны ўзровень алькаголю


У Беларусі з 12 жніўня дапушчальны ўзровень утрыманьня алькаголю ў крыві зьніжаецца з 0,5 да 0,3 праміле, паведамляе Упраўленьне ДАІ МУС Беларусі.

У дарожнай міліцыі спадзяюцца, што гэтая мера дапаможа зьнізіць колькасьць дарожна-транспартных здарэньняў, якія адбываюцца па віне нецьвярозых кіроўцаў.

Зьніжэньне колькасьці такіх аварый было адзначана ў першым паўгодзьдзі – адбылося 292 ДТЗ, што на 20% менш, чым за аналягічны пэрыяд 2010 году. Зьнізілася і колькасьць загінулых – 73 чалавекі (мінус 17%), а таксама параненых – 341 чалавек (мінус 20,5%).

Для параўнаньня, дапушчальны ўзровень утрыманьня алькаголю ў крыві кіроўцаў: Украіна – 0,0 праміле; Літва – 0,0 праміле; Польшча – 0,2 праміле; Францыя – 0,5 праміле; Вялікабрытанія – 0,8 праміле.

Прыблізнае ўтрыманьне алькаголю ў крыві можна вызначыць пры дапамозе формулы, распрацаванай швэдзкім хімікам Эрыкам Відмаркам. Паводле гэтай формулы, пасьля спажываньня паўлітра 50-градуснай гарэлкі сярэднестатыстычным мужчынам, узровень алькаголю ў яго крыві павысіцца на 3,3 праміле; узровень алькаголю ў целе сярэднестатыстычнай жанчыны ўзрасьце да 4,4 праміле. Пасьля спажываньня аднаго піва ўзровень алькаголю у сярэднім арганізьме павышаецца на 0,2 праміле.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG