Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія рэжысэры экранізуюць Васіля Быкава — аповесьці "Бліндаж" і "Ў тумане"


Васіль Быкаў
Васіль Быкаў
Пад Менскам пачаліся здымкі 4-сэрыйнага тэлефільму "Бліндаж" паводле аднайменнай аповесьці Васіля Быкава.

"Бліндаж" для міні-тэлесэрыялу адаптавала Зоя Кудра, вядомая па такіх сэрыялах, як "Ліквідацыя", "Курсанты", "Мяжа: Таёжны раман".

Рэжысэрам карціны стаў Аляксандар Гарноўскі, які працаваў сумесна з Карэнам Шахназаравым над фільмам "Палата № 6", паведамляе сайт Cinemotion. Здымкі сэрыялу "Бліндаж" завершацца 4 верасьня.

Праца над экранізацыяй ваеннай аповесьці Васіля Быкава "Ў тумане" ідзе ў Латвіі. Рэжысэр — Сяргей Лазьніца. Паводле інфармацыі сайту kino.vesti.ru, фінансуюць праект нямецкія, латвійскія і галяндзкія прадусэры. Бюджэт стужкі — 2 мільёны даляраў, прычым бальшыню фінансаваньня ажыцьцяўляе нямецкі бок.

Здымкі праходзяць на тэрыторыі Латвіі паблізу ад мяжы зь Беларусьсю. У фільме здымаюцца прафэсійныя акторы зь Нямеччыны, Расеі і Латвіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG