Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДАІ пагражае выявіць удзельнікаў акцыі «Стоп-бэнзін»


ДАІ абяцае знайсьці па нумарных знаках усіх удзельнікаў акцыі «Стоп-бэнзін», паведаміла кіраўніца прэсавай службы ДАІ Менску Жана Трайно.

«Тое, што адбываецца на праспэкце Незалежнасьці, фіксавалася на відэакамэру супрацоўнікамі ДАІ. Парушальнікі правілаў дарожнага руху будуць выяўляцца па нумарных знаках. Іх дзеяньням будзе дадзена прававая ацэнка», — заявіла Трайно.

Дзяржаўтаінспэкцыя будзе ацэньваць толькі тыя дзеяньні, якія парушалі правілы дарожнага руху, падкрэсьліла прадстаўніца ДАІ.

На пытаньне карэспандэнта Інтэрфакса, якім чынам супрацоўнікі ДАІ будуць правяраць, ці сапраўды прычынай прыпынку аўтамабіля на праезнай частцы ў кожным канкрэтным выпадку стала паломка або аўтаўладальнік зрабіў гэта з мэтай стварыць затор, Трайно адказала: «Існуюць апэратыўныя меры, якія дазваляюць гэта зрабіць».

7 чэрвеня ў Менску адбылася чарговая акцыя «Стоп-бэнзін». Аўтамабілісты пратэставалі супраць рэзкага падвышэньня коштаў паліва. На знак пратэсту дзясяткі кіроўцаў перакрылі рух на праспэкце Незалежнасьці.

7 чэрвеня канцэрн «Белнафтахім» павысіў цэны на нафтапрадукты ў сярэднім на 31%.

Папярэдняе павышэньне коштаў адбылося 24 траўня.

За два тыдні кошты на аўтамабільнае паліва вырасьлі сумарна амаль на 50%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG