Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лабковіч: «Ва ўладаў ёсьць стратэгія пакараньня сваіх апанэнтаў»


Уладзімер Лабковіч
Уладзімер Лабковіч
З усіх ужо асуджаных уладамі за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году найбольшы тэрмін пакараньня атрымаў былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў. Параўнальна зь ім прысуды экс-кандыдатам Уладзімеру Някляеву і Віталю Рымашэўскаму выглядаюць значна мякчэйшымі. Што тычыцца яшчэ двух былых прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы — Дзьмітрыя Вуса і Мікалая Статкевіча, то ім абвяшчэньне прысуду нечакана перанесьлі. Ці ёсьць ва ўсім гэтым пэўная стратэгія ўладаў альбо гэта толькі зьбег акалічнасьцяў?

Праваабаронца Ўладзімер Лабковіч упэўнены: ва ўладаў ёсьць пэўная стратэгія пакараньня сваіх апанэнтаў:

«Гэтая стратэгія была бачная з самага пачатку, калі асноўнымі фігурантамі і вінаватымі ў гэтай справе ўлады прызначылі каманду Саньнікава і Міколу Статкевіча. І ўлады мэтанакіравана ўвесь час працягвалі менавіта зь іх ствараць вінаватых у тых падзеях. Адсюль і розьніца ў падыходах і прысудах, калі актывісты кампаніі „Гавары праўду“ атрымалі найменшае пакараньне параўнальна зь іншымі.

Я думаю, што ў гэтым можа быць і пэрсанальная пазыцыя Лукашэнкі. Ён, магчыма, балюча ўспрыняў выказваньні Саньнікава і Статкевіча. І цяпер спрабуе зьвесьці асабістыя рахункі. Гэта было бачна ўжо напрыканцы сьнежня. І гэты бачна і па тых прысудах, што цяпер выносяцца.

Найбольшы тэрмін атрымаў Саньнікаў. Я думаю, немалы тэрмін атрымае Статкевіч. А таксама тыя людзі, якія актыўна дзейнічалі непасрэдна ля дзьвярэй Дома ўраду».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG