Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Бундэстагу ўзяў шэфства над Зьмітром Дашкевічам


Філіп Місфэльдэр
Філіп Місфэльдэр
Каардынатар па пытаньнях міжнароднай палітыкі ад парлямэнцкай фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу, старшыня моладзевага саюзу Філіп Mісфэльдэр заявіў пра шэфства над беларускім палітвязьнем, маладафронтаўцам Зьміцерам Дашкевічам.

Кампанію «Шэфства над палітвязьнямі» ініцыявала праваабарончая арганізацыя «Libereco — Partnership for Human Rights» са штаб-кватэрай у Боне. Яе мэта — каб кожны палітзьняволены ў Беларусі і яго сям’я атрымалі маральную ды палітычную падтрымку з боку нямецкіх парлямэнтароў.

На гэтым тыдні пра падтрымку палітвязьня, экс-кандыдата на прэзыдэнта Міколы Статкевіча абвясьціў дэпутат Бундэстагу ад фракцыі сацыял-дэмакратаў Франц Цёнэс. Яшчэ раней дэпутат Бундэстагу ад фракцыі зялёных, каардынатар у пытаньнях Усходняй Эўропы Марылюіза Бэк узяла шэфства над былым кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах Андрэем Саньнікавым. Пра шэфства над палітвязьнем Зьмітром Бандарэнкам абвясьціў дэпутат Эўрапейскага парлямэнту ад Польшчы, прадстаўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту па дачыненьнях зь Беларусьсю Марэк Мігальскі.

Як заявіў Філіп Місфэльдэр, які быў адным з арганізатараў апошняй буйной акцыі ля беларускай амбасады ў Бэрліне супраць палітычных працэсаў па справе 19 сьнежня, нямецкі хрысьціянскі моладзевы саюз ужо даўно падтрымлівае дэмакратычную апазыцыю ў Беларусі ў барацьбе за вяршэнства права і свабодныя выбары.

«Наша салідарнасьць, у прыватнасьці, тычыцца тых беларусаў, якія былі асуджаныя самавольным беларускім правасудзьдзем на турэмнае пакараньне толькі за мужную прыхільнасьць свабодзе. Мы павінны памятаць гэтых людзей і павялічыць дзеля іх вызваленьня ціск на рэжым Лукашэнкі. Таму я рады ад імя Саюзу моладзі і як каардынатар замежнай палітыкі ХДС/ХСС узяць шэфства над асуджаным Зьмітром Дашкевічам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG