Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Пачобут пра турэмныя шпацыры і песьні


Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут
У сваім ЖЖ журналіст Андрэй Пачобут, які знаходзіцца ў сьледчым ізалятары гарадзенскай турмы, абвінавачаны ў абразе прэзыдэнта РБ і паклёпе на яго, зьмясьціў на сваім блогу чарговы допіс з турмы:

"Адной з прыемных падзеяў майго турэмнага жыцьця зьяўляецца шпацыр. Сем крокаў у адзін бок, і ты ўпіраесься ў сьцяну, разварот - і сем крокаў у другую. Здавалася б, што тут можа быць прыемнага? Але пасьля камэры тут разлог. Бокс, у якім нас "выгульваюць" - гэта тая самая камэра, толькі замест даху там крата. Гэта значыць - відаць неба і ёсьць сьвежае паветра. У турме пачынаеш цаніць такія простыя і, здавалася б, агульнадаступныя рэчы. За адзін шпацыр я ў сярэднім праходжу 3 або 3,5 км, што за адседжаны ўжо месяц дае прыкладна 90 км. Па-мойму, нядрэнны вынік. Каб было весялей іду, напяваючы "Na znojną walkę", "Pierwsza brygada", "Pieсhota", "Piosenka ludzi bez domu" і да т.п.

Турэмныя сьцены, верагодна, не сутыкаліся з такім рэпэртуарам ужо гадкоў з 60. Зь песьняй час ляціць хутчэй, дый ісьці заўсёды весялей. У суседніх боксах таксама, бывае, напяваюць. Але там рэпэртуар іншы:) "
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG