Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь супакоілі: будзем будаваць як у Расеі


Сяргей Кірыенка, дырэктар "Росатаму"
Сяргей Кірыенка, дырэктар "Росатаму"

15 сакавіка ў Менску падпісаныя міжурадавыя пагадненьні паміж Расеяй і Беларусьсю аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве АЭС.

Дакумэнт падпісалі міністар энэргетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц і генэральны дырэктар дзяржаўнай карпарацыі "Росатам" Сяргей Кірыенка.

Раней Кірыенка паведаміў, што міністэрствы фінансаў Расеі і Беларусі ўзгаднілі пытаньне аб выдзяленьні расейскага крэдыту на будаўніцтва АЭС. Пры гэтым ён не ўдакладніў ні аб'ёмы, ні тэрміны выдзяленьня крэдыту.

Паводле слоў кіраўніка "Росатаму", Расія і Беларусь дамовіліся аб прынцыповых умовах. "Мы ў Беларусі будуем, як у Расеі — у гэтым выпадку ў нас не камэрцыйны гандаль, а такі ж прынцып адкрытага каштарысу, як мы будуем у сябе ў краіне", — сказаў Кірыенка.

Ён падкрэсьліў, што ўсе закупкі будуць праводзіцца адкрыта: "Мы будзем рабіць гэта сумесна, нашы калегі будуць уваходзіць у склад конкурснай камісіі, якая будзе купляць адпаведнае абсталяваньне".

14 сакавіка Аляксандр Лукашэнка ўхваліў праект міжурадавага пагадненьня з Расеяй аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве на тэрыторыі Беларусі АЭС.

Падпісаньне кантрактнага пагадненьня прызначана на май. Не пазьней за чэрвень павінна быць падпісанае крэдытнае пагадненьне паміж міністэрствамі фінансаў Беларусі і Расіі.

Мяркуецца, што будаўніцтва катлавану на пляцоўцы, дзе будзе ўзьведзена АЭС, пачнецца ўжо ў верасьні 2011 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG