Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч і Дзурында ўзялі ўдзел у акцыі салідарнасьці ў Браціславе


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч
Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч разам зь міністрам замежных спраў Славаччыны Мікулашам Дзурындам узялі ўдзел у акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі.

Сустрэчай зь міністрам замежных спраў Славаччыны Мікулашам Дзурындам пачаўся візыт Аляксандра Мілінкевіча ў Браціславу. Паводле беларускага палітыка, спадар Дзурында вельмі актыўны ў адстойваньні прынцыпаў дэмакратыі ў Беларусі. Спачатку была сустрэча ў міністэрстве, а потым спадар Дзурында прыйшоў на акцыю салідарнасьці, якую ладзілі грамадзкія актывісты. У акцыі таксама бралі ўдзел Станіслаў Шушкевіч, Аляксандар Казулін, Сяргей Калякін, Ірына Красоўская. Спадар Мілінкевіч распавёў:

Мілінкевіч: «Гэта была акцыя на тым месцы, дзе паступова пачалася славацкая рэвалюцыя супраць дэспатыі. І гэта была вельмі прыгожая акцыя. Людзі стаялі з партрэтамі палітвязьняў, гаварылі аб тым, што Эўропа павінна стаяць на сваіх каштоўнасьцях і будзе адстойваць вызваленьне гэтых вязьняў, пры тым без усялякіх умоваў. І ня можа быць ніякіх кантактаў з афіцыйным Менскам сёньня, апроч размоваў пра вызваленьне. Будзе вызваленьне, і тады магчымы пераход да іншых формаў дыялёгу. А сёньня толькі вызваленьне, і гэта было вельмі важна. І калі міністар прыйшоў на гэтую акцыю, ён зрабіў такі вельмі сур’ёзны грамадзянскі ўчынак. Мы яму вельмі ўдзячныя за гэта».

У Браціславе пройдуць сустрэчы міністраў замежных спраў краін Вышаградзкай групы — Польшчы, Славаччыны, Чэхіі і Вугоршчыны, а таксама «Ўсходняга партнэрства» і Нямеччыны. У іх возьме ўдзел намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Валеры Варанецкі. Спадар Мілінкевіч паведаміў, што ён таксама возьме ўдзел у бальшыні гэтых сустрэчаў. Ён сказаў, што ведае пра візыт спадара Варанецкага:
Беларусы павінны як мага больш быць у Эўропе, каб параўноўваць і жадаць жыць па-эўрапейску.


«На сёньняшні дзень, калі рэпрэсіі не перапыняюцца і ідуць суды з жорсткімі прысудамі, то ўзровень прадстаўніцтва Беларусі павінен быць ніжэй за міністра — што і адбываецца».

Аляксандар Мілінкевіч адзначае важнасьць запрашэньня дэлегацыі ад дэмакратычных сілаў Беларусі. Ён спадзяецца на жорсткі ціск на афіцыйны Менск дзеля вызваленьня палітвязьняў і на адчыненасьць да беларускага грамадзтва. Спадар Мілінкевіч спадзяецца, што Эўропа будзе мець кансалідаваную, супольную пазыцыю:

«Мы зноў кажам пра візы. Беларусы павінны як мага больш быць у Эўропе, каб параўноўваць і жадаць жыць па-эўрапейску. Мы будзем гаварыць пра супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасьцю, бо гэтая частка самая галоўная для дэмакратычных пераўтварэньняў у краіне. Вельмі важныя моладзевыя абмены і стыпэндыі. Бо ня толькі палякі павінны цягнуць гэты цяжар стыпэндый, але і іншыя краіны. Сёньня міністар адзначыў, што будуць стыпэндыі і славацкага ўраду, і ў іншых краінах. Гэта надзвычай важна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG