Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч сустрэнецца з кіраўніком МЗС Славаччыны



Размовай зь міністрам замежных спраў Славаччыны Мікулашам Дзурындам сёньня ўвечары пачынаецца візыт у Браціславу лідэра руху "За свабоду" Аляксандра Мілінкевіча. Сёньня ён таксама выступіць на імпрэзе ў падтрымку палітычных вязьняў у Беларусі.

А раніцай 3 сакавіка ў Браціславе ў фармаце слуханьняў пад назовам "Беларусь пасьля выбараў: ці спрацуюць санкцыі?" беларускую сытуацыю абмяркуюць удзельнікі міжнароднай канфэрэнцыі па бясьпецы "Globsec-2011".

Тут таксама пройдзе сустрэча міністраў замежных спраў краін Вышаградзкай групы — Польшчы, Славаччыны, Чэхіі і Вугоршчыны. Запрашэньне ўдзельнічаць у ёй атрымаў Аляксандар Мілінкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG