Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацькам Ірыны Халіп КДБ забараніў кантактаваць з прэсай


Уладзімер Халіп
Уладзімер Халіп
Уладзіміру Халіп і Люцыне Бяльзацкай, бацькам журналісткі Ірыны Халіп, супрацоўнікі КДБ забаранілі мець зносіны з прэсай.

Пра гэта БелаПАН паведаміў Уладзімір Халіп.

Паводле яго словаў, супрацоўнікі КДБ папярэдзілі журналістку, што, калі яе бацькі не перастануць даваць інтэрвію, саму Ірыну "чакаюць вялікія непрыемнасьці".

"Таму, каб не нашкодзіць Ірыне і яе сыну, нашаму ўнуку Данілу, мы пакуль ўстрымаемся ад кантактаў з прэсай. Успрымайце гэта як часовы тайм-аўт",-- сказаў Уладзімір Халіп.

Нагадаем, 29 студзеня Ірыне Халіп была зьмененая мера стрыманьня на хатні арышт. Ірына Халіп, жонка былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, зьяўляецца абвінавачанай па справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 года.

Жонцы іншага вязьня КДБ, пераведзенага на хатні арышт, Уладзімера Някляева, Вользе, кантактаваць з прэсай не забаранілі.

31 студзеня Уладзімер Халіп і Вольга Някляева былі гасьцямі начнога эфіру Радыё Свабода.

Вольга Някляева: Да мужа не пускаюць доктара

Уладзімер Халіп: Мы гаворым толькі на побытавыя тэмы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG