Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вазьняк: “Умовы ў СІЗА КДБ – нялюдзкія”


Сяргей Вазьняк, які ў суботу быў вызвалены з “амэрыканкі” пад падпіску аб нявыездзе, распавёў пра ўмовы свайго ўтрыманьня ў сьледчым ізалятары КДБ.

"41 дзень я знаходзіўся ў жудасных, нялюдзкіх умовах. У камэры, разьлічанай на двух асоб, знаходзіліся 4-5 чалавек. Рэжым ўстановы вельмі рэпрэсіўны. Праседзеўшы там, можна праз два месяцы ў судзе прызнацца ў чым заўгодна, хоць у забойстве Кэнэдзі. І гэта мяне вельмі палохае: на судзе, каб зноў не патрапіць у гэтую турму, чалавек проста можа агаварыць сябе. Таму я вельмі рады, што апынуўся на волі. Гэта абуральна, што ў дваццаць першым стагодзьдзі дзяржава так абыходзіцца з грамадзянамі, віна якіх яшчэ не даказаная судом".

Сяргею Вазьняку нельга пакідаць межаў Менска, але ён, у адрозьненьне ад Ірыны Халіп і Ўладзімера Някляева, можа выходзіць на вуліцу, мець зносіны з людзьмі, карыстацца СМІ. Адзінае, што яму забаронена – паведамляць аб матэрыялах справы.

Вазьняк абвіанвачаны па справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2009 года ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG