Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі абвяргае публікацыю ў "СБ"


Віцэ-прэзыдэнт міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі пракамэнтаваў у інтэрвію “Эўрарадыё” публікацыю ў "СБ" "кампрамату" на беларускую апазыцыю, у прыватнасьці "фрагмэнт электроннай перапіскі па сыстэме "Скайп".

"СБ. Беларусь сегодня" ў нумары ад 14 студзеня пачала друкаваць абяцаны "кампрамат" на беларускую апазыцыю. Сярод "апэратыўных матэрыялаў" прысутнічае і "фрагмэнт электроннай перапіскі па "Скайпе". Нібыта, Бяляцкі размаўляў пра фінансавыя справы з каардынатарам польскага фонду "Свабода і дэмакратыя".

"Не, такой размовы не было. Хаця з фондам "Вольнасьць і дэмакратыя" мы падтрымліваем нармальныя адносіны. Літаральна ўчора фундацыя была адной з арганізатараў міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай падзеям у Беларусі, якая праходзіла ў Варшаве ў Сэйме", — кажа Алесь Бяляцкі.

Паводле яго слоў, у "СБ" надрукаваная мана. "Хаця "Скайп" — сыстэма дастаткова празрыстая і ёй трэба карыстацца вельмі асьцярожна", — адзначыў Бяляцкі.

Ён мяркуе, што публікацыя падобных "кампраматаў" будзе працягвацца і мэта гэтай акцыі — "скампрамэтаваць грамадзянскую супольнасьць, няўрадавыя арганізацыі і палітычныя партыі".

Алесь Бяляцкі нагадаў, што падобнае працягваецца ўжо 20 гадоў. "Штосьці новае цяжка паказаць, але почырк адзін", — кажа ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG