Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура адказала пісьменьнікам


Сяргей Законьнікаў
Сяргей Законьнікаў
Генпракуратура Беларусі адказала беларускім літаратарам на запыт адносна Ўладзімера Някляева, накіраваны 27 сьнежня.

Ліст з пракуратуры атрымаў Сяргей Законьнікаў.

«Гэта была заява наконт допуску адваката да Ўладзімера. І наконт таго, каб Генпракуратура нарэшце паведаміла беларускаму грамадзтву, дзе знаходзіцца Някляеў, бо тое, што прэзыдэнт гаворыць, гэта яшчэ адно, мы нашаму прэзыдэнту ня верым. Таму мы зьвярнуліся ў пракуратуру», — сказаў спадар Законьнікаў.

Генпракуратура адказала, што Ўладзімер Някляеў знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ.

«Адначасова паведамляю, што надалей інфармацыя пра месцазнаходжаньне ўзятага пад варту, згодна зь дзейным крымінальна-працэсуальным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, будзе падавацца толькі паўналетнім членам яго сям’і ці блізкім сваякам», — адзначае ў лісьце намесьнік Генпракурора Беларусі Лашын.

Спадар Законьнікаў сказаў, што не чакаў адказу на зварот з Генпракуратуры праз трое сутак.

Сяргей Законьнікаў сказаў, што сёньня беларускія літаратары зьвярнуліся да Генэральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча з патрабаваньнем выратаваць жыцьцё паэта Ўладзімера Някляева. Адказу на яго пакуль не паступіла.

«Тэрмінова трэба такога цяжкахворага чалавека шпіталізаваць і аказаць яму самую лепшую дапамогу. Калі гэта ня будзе зроблена, то здароўе і далейшы лёс Уладзімера будзе на сумленьні тых, хто яго трымае і так вось зьдзекуецца зь яго», — адзначыў Сяргей Законьнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG