Прэм’ер-міністрам Беларусі прызначаны Міхаіл Мясьніковіч. Экс-старшыня Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч ведае Мясьніковіча з тых часоў, калі той працаваў ва ўрадзе Вячаслава Кебіча. Багданкевіч называе Мясьніковіча адным з самых моцных беларускіх адміністратараў, а таксама паўрыначнікам. Чаму ж Лукашэнка вярнуў ва ўрад Мясьніковіча?
«Бо ў яго няма людзей, няма кадраў у рэзэрве. Гэта старая калода, якую ён перакідвае з аднаго на іншае месца. І гэта чалавек, які даказваў сваю адданасьць. Калі Марыніч, надта блізкі да Мясьніковіча таварыш, некалі хацеў ісьці ў прэзыдэнты, ён не падтрымаў яго, застаўся ў камандзе дзейнага прэзыдэнта. То бок, гэта правераны кадар. А больш маладых і больш рынкавага, сучаснага кшталту няма ў складзе абоймы Лукашэнкі. Таму ён такіх людзей і ставіць. Я назваў бы яго паўрыначнікам».