Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заіка: Сідорскі надта доўга знаходзіўся ў абдымках Пуціна


Леанід Заіка
Леанід Заіка
Прэм’ер-міністрам Беларусі прызначаны Міхаіл Мясьніковіч. Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка адзначыў, што Міхаіл Мясьніковіч усё жыцьцё марыў стаць прэм’ер-міністрам, і цяпер яго мара нарэшце збылася. Ён адзначае моцныя магчымасьці лабісцкай групы Мясьніковіча.

«Практычна, пры ўзьнікненьні крызіснай сытуацыі ў Беларусі, часова выконваючым абавязкі кіраўніка краіны па канстытуцыі зьяўляецца прэм’ер-міністар. Сідорскі надта доўга знаходзіўся ў абдымках Пуціна. Таму Лукашэнка вырашыў прыбраць такога дастаткова для яго непрыемнага прэм’ера, які можа аказацца ў патрэбны момант прыхільнікам Пуціна. Па-другое, у Лукашэнкі значна больш інструмэнтаў для ўзьдзеяньня на Мясьніковіча, чым на каго іншага. Гэта зьвязана зь мінулай дзейнасьцю Мясьніковіча. Калі толькі Лукашэнка стаў прэзыдэнтам, то супрацоўнікі КДБ у яго спыталі, што ён зробіць з самым буйным мільянэрам Беларусі Мясьніковічам? Гэта гістарычны факт. Па-трэцяе, у Беларусі пачынаецца падзел уласнасьці, і людзі Мясьніковіча, і Мясьніковіч рыхтаваліся да гэтага ўсё жыцьцё. Тут ён будзе рабіць тое, што важна для намэнклятуры».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG