Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Халіп: "Больш Данік у садок ня пойдзе!"


Уладзімер Халіп
Уладзімер Халіп
Мы пагаварылі з Уладзімерам Халіпам, бацькам Ірыны Халіп, у той момант, калі ён разам з жонкай Люцынай, мамай Ірыны, забіралі трохгадовага Данілу з садочка.

"Так, яны дазволілі нам забраць Даніка. Люцына напісала заяву на афармленьне апякунства на ўнука. Супрацоўнікі органаў апекі сказалі нам, што гэта вельмі доўгая працэдура, што трэба будзе прасьці мэдычную камісію, і гэтак далей", – патлумачыў Уладзімер Халіп, вядомы рэжысэр і публіцыст.

"Натуральна, усё гэта робіцца наўмысна, з мэтай ціску на Ірыну і Андрэя Саньнікава. Колькі людзей былі затрыманыя, і ніколі органы апекі не цікавіліся іхнімі дзецьмі. Цяпер Данік будзе ў нас дома, больш у дзіцячы садок ён ня пойдзе", – сказаў Уладзімер Халіп.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG