Прэсавага сакратара кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Аляксандра Атрошчанкава арыштавалі ў ноч з 19 на 20 сьнежня. Прычым, людзі ў чорным узламалі кватэру, дзе знаходзіўся Аляксандар. Грамадзкі актывіст не адзін раз быў асуджаны на 10-15 сутак, у яго канфіскоўвалі аргтэхніку, зьбівалі. Жонка Аляксандра Атрошчанкава Даша працуе ў фондзе падтрымкі "Салідарнасьць", дапамагае сем'ям палітвязьняў, зьняволеных. Вось што яна кажа пра цяперашні арышт мужа:
"Па-першае, было незразумела з адвакатам. Сьледчы ведаў, што ў нас ёсьць свой адвакат, але ўсё ж такі спачатку яны выклікалі дзяжурнага адваката, зь якім мой муж адмовіўся размаўляць. І толькі ў аўторак у другой палове дня адбыўся допыт. Наколькі я ведаю, ён доўжыўся да паловы на адзінаццатую, тры з паловай гадзіны. Пакуль што інфармацыі пра тое, што было на допыце, у мяне няма. Ведаю, што адвакат даў падпіску аб неразгалошваньні, таму пра многае я і не даведаюся. А сёньня я спрабавала перадаць перадачу разам з Вольгай Бандарэнкай і Ульянай Кобец, але ў нас нічога не прынялі".
Карэспандэнтка: "А як вы трымаецеся, як настрой?"
"Зараз столькі людзей затрымана, столькі ў турмах, трэба рыхтаваць ім перадачы, фармаваць сьпісы, вельмі шмат працы. Таму неяк трымаюся. Разумею, што шлях можа быць доўгім... Буду рабіць усё, што ад мяне залежыць".