Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастусь Севярынец: "Як пры фашызьме: схапілі чалавека — і няма"


Вынікам акцыі пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі сталіся масавыя затрыманьні, суды і зьняволеньні яе ўдзельнікаў. Адносна 17 чалавек распачатая крымінальныя справа паводле крымінальнага артыкула "Масавыя беспарадкі". Сярод іншых — адзін зь лідэраў БХД Павал Севярынец. Як перажываюць у сям'і зьняволеньне Паўла паведамляе ягоны бацька Кастусь Севярынец:

"Мы ня ведалі суткі, дзе ён, і што зь ім — як у канцлягеры — як пры фашызьме: схапілі чалавека — і няма. А людзі, мы, — не навічкі ў справе барацьбы за беларускасьць: за Беларусь, за новую, хрысьціянскую Беларусь. Гэта ня першы раз улада, якая перакуліла ў краіне ўсё дагары нагамі, ня першы раз забірае Паўла. Мы яе не баімся. Яны могуць нас сагнуць, паваліць, як кажа галоўны начальнік, па пысе даць. Адно яны ня могуць зрабіць — паставіць нас на калені. І ніколі не паставяць — вось гэта маё стаўленьне. А яшчэ я б хацеў сказаць, што ў нас злачынцы ладзяць суд над невінаватымі людзьмі. Я афіцыйна заяўляю, што мой сын Павал Севярынец, ніколі не насіў заточкі, сякеры за пазухай і ніколі нікога не падбухторваў нешта біць. Мой сын усё жыцьцё ствараў і стварае, і ўся нашая сям'я жыла і стварала. І Беларусь — гэта наша краіна: мая, Паўлава, яго сясьцёр, маці, бабуляў і прадзядуляў. Мы тут жылі спакон веку. І ўся гэтая хеўра, якая прыйшла, няхай яна яго баіцца, і я яго падтрымліваю. Шкада, што маё здароўе не дазваляе мне быць зараз на плошчы, не дазваляе быць у СІЗА КДБ. Але я хачу сказаць усім, хто зараз там сядзіць, што я побач зь імі. І талковая разумная Беларусь таксама разам зь імі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG