Актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандра Фядуту затрымалі ў ноч з 19 на 20 сьнежня. Вядомы літаратуразнаўца, кандыдат філялягічных навук Фядута ў адрозьненьне ад многіх іншых беларускіх палітыкаў трапіў у турму першы раз. Але ягоная жонка Марына не губляе аптымізму і нават пачуцьця гумару:
«Яны сказалі, што затрымліваюць па падазрэньні ў арганізацыі масавых непарадкаў, 293 артыкул Крымінальнага кодэксу. На тэрмін да трох сутак могуць затрымаць бяз санкцыі на арышт. Затрыманьне адбывалася карэктна, я падкрэсьліваю. Ніякага гвалту не было, ніхто рукі не заломваў. Іх зайшло пяцёра чалавек. Мусіць, каб Саша супраціўляўся, вынесьці яго з хаты было б няпроста… Прабачце, я ўжо жартую… Я папрасіла дазволіць узяць з сабой нейкія лекі — ад ціску, нітрагліцэрын, валякардын. Ён апрануўся, і яны яго павялі…»
Карэспандэнтка: «Некаторыя палітыкі да затрыманьняў ужо прывычныя, ня першы раз затрымліваліся, а тут інтэлігентны Саша…»
«Ня трэба падліваць мне алею ў агонь, так бы мовіць. Я сёньня ім тлумачыла, якія яму патрэбныя лекі, чаму трэба піць іх кожны дзень… Але там людзі таксама выконваюць свае абавязкі. Яны ня могуць узяць перадачу. Добра, што для Някляева ўзялі хоць адзеньне, бо ён наагул быў не апрануты, у майткі і майку толькі. А для Сашы нічога не ўзялі. Трое сутак яшчэ не прайшло. А там унутраны распарадак: што да сканчэньня трох сутак нельга перадаваць ніякія перадачы…»