Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць тых, хто прагаласаваў датэрмінова, розьніцца


Выяўлены разыходжаньні ў колькасьці тых, хто прагаласаваў, па дадзеных выбарчых камісіяў і па падліках назіральнікаў кампаніі "За справядлівыя выбары — 2010" на 86 участках з 250.

Найбольшыя разыходжаньні зафіксаваныя на ўчастках №3 Цэнтральнага раёну Менску: па дадзеных камісіі прагаласавала датэрмінова 300 выбарцаў, па падліках назіральнікаў — 169; №36 Баранавічаў — 526 і 412; №19 Гомелю — 619 і 465.

На многіх выбарчых участках не была забясьпечана гарантыя захаванасьці бюлетэняў. Напрыклад, на ўчастку №9 Першамайскага раёну, №№ 43, 44 Ленінскага раёну Менску, №12 Сьветлагорску, №42 Віцебску, №7 Наваполацку, №2 Мядзелу скрыня для датэрміновага галасаваньня была апячатаная такім чынам, што заставаліся шчыліны для магчымага ўкідваньня бюлетэняў. Па паведамленьні назіральніка М.Гарачкі, на ўчастку №15 Ленінскага раёну сталіцы на скрыні плястылінаваная пячатка не трымаецца. На ўчастку №4 Крычава шчыліна для бюлетэняў заклейваецца пры дапамозе клеячага алоўка, паперу, прыклееную ім можна адклейваць і залепліваць некалькі разоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG