Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стэфановіч: Трэба фіксаваць усе парушэньні закону


Праваабаронцы паведамляюць пра выпадкі калі людзей заахвочваюць альбо прымушаю галасаваць датэрмінова. Пра гэта гутарка з госьцем "Начной Свабоды" – юрыстам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Валянцінам Стэфановічам.


14 сьнежня пачалася датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта. Дакладных лічбаў, колькі выбарцаў прагаласавала ў першы дзень, пакуль няма, яны стануць вядомыя толькі ў сераду раніцай.

Паводле інфармацыі Цэнтравыбаркаму, на выбарах прэзыдэнта у 2006 годзе датэрмінова прагаласавалі 31,3% выбарцаў – амаль траціна электарату.

Альтэрнатыўныя кандыдаты заклікаюць ня браць удзелу ў датэрміновым галасаваньні. Паводле іх менавіта датэрміновае галасаваньне выкарыстоўваецца, як асноўны мэханізм фальсыфікацыі выбараў.

Знаткевіч: Спадар Стэфановіч, пакуль што няма афіцыйных лічбаў пра першы дзень датэрміновага галасаваньня. Па тых паведамленьнях, якія атрымліваеце вы, ці можна казаць пра масавыя факты ціску на выбарцаў, каб тыя галасавалі датэрмінова?

Стэфановіч: па той інфармацыі, якую мы атрымліваем, складаецца ўражаньне, што гэтая выбарчая кампанія моцна не адрозьніваецца ад папярэдніх.

Знаткевіч: Ці ёсьць, на вашую думку, праблема з датэрміновым галасаваньнем, калі чалавек ідзе галасаваць дабраахвотна?

Стэфановіч: Такой праблемы няма. Але ня першы год мы назіраем, як выбаршчыкі прымусова-дабраахвотна ідуць галасаваць датэрмінова. Праблема ў тым, што ёсьць кантроль над удзелам выбаршчыка ў выбарах, калі за яго вырашаюць, калі яму галасаваць.

Знаткевіч: Як можа абараніцца чалавек, якога пагрозамі прымушаюць галасаваць датэрмінова на працы ці на вучобе?

Стэфановіч: Любы прымус удзелу ці няўдзелу у выбарах зьяўляецца парушэньнем выбарчага заканадаўства, і асобы, якія гэта дапускаюць, нясуць устаноўленую законам адказнасьць. Гэта замацавана ў выбарчым кодэксе, гэта і неаднаразова казала сама старшыня ЦВК спадарыня Ярмошына. Калі такі прыму адбываецца, першае, што трэба зрабіць, гэта напісаць скаргу ў пракуратуру, указаўшы факты прымусу, сьведкаў гэтага прымусу. І пракуратура будзе павінна даць належную ацэнку такім фактам. Спэцыфіка нашых выбараў у тым, што ніхто з выбаршчыкаў не падае скаргу ад свайго імя аб фактах прымусу ў пракуратуру. Збольшага інфармацыя пра гэта носіць напаўананімны характар. У лепшым выпадку скідваюцца фота дакумэнтаў, ці нейкія відэасьведчаньні.

Выбаршчыкі баяцца гэта рабіць, бо яны ня вераць у справядлівасьць, што іх правы будуць абароненыя. Таму я бы параіў рабіць калектыўныя звароты ў органы пракуратуры. Напрыклад, цэха прадпрыемства, ці групай студэнтаў. Ціснуць на вялікую колькасьць людзей значна складаней, чым на аднаго чалавека. І гэтыя людзі будуць адначасова сьведкамі таго, што адбывалася. Яшчэ як варыянт, калі людзі баяцца выступіць ад свайго імя, паспрабаваць апісаць гэтую інфармацыю на фота, відэа ці аўдыё. І такую інфармацыю дасылаць нам, мы указалі на сайце адмысловую электронную пошту, куды гэта можна дасылаць. Мы гэта будзем зьмяшчаць на сайце. І па гэтых фактах мы будзем зьвяртацца ў пракуратуру і прасіць правесьці праверку таго, што там бачна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG