Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Не пайшоў галасаваць датэрмінова — значыцца, сэсію ня здаў"


Ці зьбіраецеся галасаваць датэрмінова? Чаму прадстаўнікі ўлады нярэдка просяць альбо прымушаюць галасаваць датэрмінова? На пытаньні адказвалі гарадзенскія мінакі.

Спадар: "Напэўна, у дзень выбараў пойдзем галасаваць. Датэрмінова? Чорт яго ведае, не магу сказаць. У кожнага свая палітыка, гэта накшталт "наездаў", як скажуць — то тады ідуць галасаваць. Сказаў — пайшоў галасаваць, а не пайшоў — праблемы нейкія ў яго тады будуць".

Спадар: "Натуральна, галасаваць трэба ў дзень выбараў, а як гэта —датэрмінова?"

Спадар: "Ад гэтага ня дзенесься. Гэта нам, рабочым, ёсьць час — пайшоў прагаласаваў. А студэнт, ваенны — у кожнага могуць быць свае праблемы. У таго, хто залежыць. Не пайшоў — значыцца, сэсію ня здаў. Гэта было і будзе, напэўна, і ня выкараніш гэта, чорта з два".

Спадарыня: "Толькі ў дзень выбараў. Чаму? Таму што так трэба. Датэрміновае? А каб перамог адзін чалавек".

Яе прыяцелька: "Таму што кавярні працуюць. Выходныя, цікавей, народу больш. Няма такога сьвята — загадзя галасаваць, а ў дзень выбараў сьвята адчуваецца".

Сталы спадар: "У дзень выбараў".

Спадарыня:
"У дзень выбараў".

Маладая спадарыня: "У дзень выбараў. Можна і раней прыйсьці, гэта права кожнага. Я сваё права выкарыстаю і пайду ў дзень выбараў".

Яе прыяцелька: "Я таксама. Хаця, калі трэба, я магу й раней. А так не —менавіта ў дзень выбараў".

Сталы спадар: "У дзень выбараў. Гэты дзень звычайна як сьвята: там аформлена ўсё, людзей маса прыходзіць, нейкія мерапрыемствы праводзяць сьвяточныя. Вось у гэтым сэнсе лепей. А студэнтаў калі прымушаюць — гэта дрэнна. Гэта выбар кожнага, прымушаць нават негуманна, я лічу".

Спадар: "Увогуле не пайду. Ніколі не хадзіў і не пайду".

Спадар: "Датэрмінова, таму што ўдзельнічаць буду ў дзень выбараў назіральнікам ад працоўнага калектыву. Ніхто нікога не прымушае…"

Маладая спадарыня: "У дзень выбараў. Часу няма раней галасаваць".

Спадар: "Толькі ў дзень выбараў, таму што лічу: датэрмінова — гэта няправільна".

Спадар:
"Я падтрымліваю: ёсьць дзень выбараў — значыцца, трэба 19-га ісьці галасаваць".

Спадар: "У дзень выбараў павінны ўсе галасаваць. Чаму? Каб не было фальсыфікацыяў. А вы ў Лукашэнкі спытайце — чаму прымушаюць датэрмінова і чаму людзі згаджаюцца".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG