Гомельскі гарвыканкам не дазволіў праваабаронцам Анатолю Паплаўнаму й Леаніду Судаленку правесьці пікет супраць датэрміновага галасаваньня. Пікет замаўляўся на плошчы Паўстаньня на 10 сьнежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека.
Як паведаміў спадар Судаленка, у пісьмовай адмове старшыня гарвыканкаму Віктар Піліпец спаслаўся на невыкананьне заказчыкамі пунктаў 1 і 2 рашэньня выканкаму за 2 красавіка 2008 году «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Гомелі». Яны мелі намер правесьці пікет на плошчы Паўстаньня, а выканкам вызначыў толькі адно месца правядзеньня мітынгаў і пікетаў — пляцоўку ля ДК таварыства глухіх «Віпра». Апрача таго, заказчыкі не заключылі дамоваў зь міліцыяй, гарадзкой паліклінікай і камунальнікамі на абслугоўваньне пікетаў.
Судаленка: «За апошнія шэсьць гадоў гарвыканкам не дазволіў ніводнага масавага мерапрыемства, замоўленага дэмакратычнымі актывістамі. Увесь час спасылаецца то на няправільна аформленыя замовы, то на невыкананьне прынятага гарвыканкамам рашэньня наконт аплаты паслуг міліцыі, мэдыкаў, спэцаўтапрадпрыемства. Тым самым выканкам абмяжоўвае замацаваныя Канстытуцыяй і міжнароднымі пагадненьнямі правы грамадзянаў на мірныя сходы».
Цяперашнім пікетам праваабаронцы меліся зьвярнуць увагу выбарцаў на права адмовіцца ад удзелу ў датэрміновым галасаваньні падчас выбараў прэзыдэнта, бо яно, на думку заказчыкаў пікету, можа быць выкарыстана для фальшаваньня вынікаў выбараў.
Хадзіць на датэрміновае галасаваньне — гэта права, а не абавязак выбарцаў.