Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агітацыйны аўтапрабег Гомель-Менск


Апоўдні з пляцу Паўстаньня ў Гомелі стартаваў 300-кілямэтровы аўтапрабег да Менску. Яго арганізатарамі сталі чальцы каманды кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.

У галаве калёны з трох аўтамашынаў едзе гомельскі грамадзкі актывіст Кастусь Жукоўскі:

“Наша мэта – агітацыя. Людзі павінны бачыць, што ў Беларусі ёсьць тыя, хто думае інакш, хто хоча пераменаў, хоча зьмяніць гэтую ўладу. Нават тыя, хто едзе зараз з намі – людзі, здатныя да кіраваньня. Яны могуць быць сапраўднымі мэрамі, намесьнікамі, займаць іншыя дзяржаўныя пасады. У новай Беларусі павінен быць новы прэзыдэнт. Пад вечар мы маем намер удзельнічаць у сапраўдным народным сходзе, які адбудзецца на Прывакзальнай плошчы ў Менску з удзелам Уладзімера Някляева й Андрэя Саньнікава”.

Маршрут агітацыйнага аўтапрабегу пралёг праз Жлобін, Бабруйск. Удзельнікі яго спыняліся па дарозе і ў невялікіх паселішчах.

У Менску гамельчукі зьбіраліся ўзьняць таксама пытаньне пра недахоп агітацыйных матэрыялаў. У прыватнасьці, амаль на паўмільённы Гомель за Някляева прывезьлі толькі каля 20 тысяч улётак. Агітацыя ад дзьвярэй да дзьвярэй патрабуе нашмат больш перадвыбарчых друкаваных матэрыялаў.

Дзьмітры Гусакоў, агітатар і ўдзельнік аўтапрабегу: “Людзі цікавяцца альтэрнатыўнымі кандыдатамі, людзі хочуць пераменаў. Людзі хочуць жыць лепей, жыць у свабоднай краіне”.

Дзьмітры Гусакоў

Аўтапрабег стартаваў з плошчы Паўстаньня
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG