Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Ўручча правялі стыхійны сход


Больш за трыста жыхароў менскага мікрараёну Ўручча-2 на вуліцы Русіянава правялі сёньня стыхійны сход супраць будаўніцтва шматпавярховых дамоў на дзіцячай пляцоўцы.

На сходзе выступіў прадстаўнік кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага.

Ня першы раз жыхары мікрараёну выказваюць пратэст супраць гэтай забудовы. Адзін з дамоў мяркуецца будаваць для спэцназаўцаў.

Цяпер на сход яны запрасілі прадстаўнікоў адміністрацыі прэзыдэнта і Першамайскага райвыканкаму, але прыехаў толькі адзін прадстаўнік райвыканкаму.

Абураныя ўдзельнікі сходу сабралі подпісы і заявілі, што не дадуць весьці будаўніцтва на тэрыторыі дзіцячай пляцоўкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG