Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Краўцэвіч: "Цікава было паразважаць над мітам пра Машэрава"


Алесь Краўцэвіч
Алесь Краўцэвіч
Дваццаць чацьвёртым выданьнем бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода стала другая кніга Вячаслава Ракіцкага "Беларуская Атлянтыда". Яна прысьвечаная аналізу мітаў і брэндаў беларусаў апошніх двух стагодзьдзяў, эпохі калянізаванай нацыі. Сваімі першымі чытацкімі ўражаньнямі пра яе дзеліцца гісторык Алесь Краўцэвіч.

"Гэтая другая частка, прысьвечаная мітам, — вельмі цікавы праект, на маю думку. Таму што міты, асабліва нацыянальныя міты — гэта неад’емная частка культуры і будаўніцтва нацыі. І тое, што зрабіў Ракіцкі, — вельмі прыемная рэч, таму што розныя людзі на розныя тэмы выказваліся. Хай не заўсёды на тэмы, якімі яны непасрэдна займаюцца, але ўсё роўна гэта было цікава. І сама падборка аўтараў, і сама падборка тэмаў — гэта цікава. Мне, напрыклад, хоць я і мэдыевіст, было цікава паразважаць над мітам пра Машэрава. Тым больш што я жыў у яго эпоху, быў студэнтам і нават у свой час сачкануў ад удзелу ў яго пахаваньні".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG