Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кастусёва склалі пратакол за пікет


На Магілёўшчыне сёньняшні дзень агітацыйнай кампаніі правёў кандыдат у прэзыдэнты ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Ён сустрэўся з выбарцамі трох райцэнтраў вобласьці – Бялынічаў, Круглага ды Шклова. Першымі ж сёньня агітацыйную прамову Кастусёва паслухалі выбарцы абласнога цэнтру. Зь імі ён сустракаўся ў мясцовым цэнтры культуры і адпачынку працаўнікоў беларускай чыгункі.

Сваю агітацыйную прамову Рыгор Кастусёў пачаў з падзякі тым, хто прыйшоў на сустрэчу зь ім. Ён заявіў, што яго перадвыбарчая праграма абапіраецца на праграму партыі БНФ, якая застаецца адзінай, што бароніць інтарэсы беларускага народу.

“Самая галоўная праблема ў нашай краіне без вырашэньня якой мы ня вырашым ні праблемы ў прамысловасьці й сельскай гаспадарцы гэта
Самая галоўная праблема ў нашай краіне без вырашэньня якой мы ня вырашым ні праблемы ў прамысловасьці й сельскай гаспадарцы гэта існуючая дыктатура.
існуючая дыктатура. Усе мы вінаватыя ў тым, што ў нашай краіне дыктатура, бо яе цярпім гадамі. Мы ідзём на выбары й кажам: “А ўсё роўна мой голас нічога не вырашае”. Вы ведаеце, што ваш голас усё адно скрадуць. Падтасоўка на выбарах – гэта злачынства. Тэрміну даўнасьці па такіх злачынствах няма”.

Пасьля саракахвіліннай прамовы пытаньняў да Рыгора Кастусёва было шмат. Вось адно з іх:

“Я буду галасаваць супраць Лукашэнкі, але я ня бачу і як мне падаецца й вы ня бачыце спосабу, як дабіцца таго, каб гэты чалавек сышоў?”

Рыгор Кастусёў на гэта адказаў:

“Я ведаю, што падтасоўкі на выбарах будуць. Але ведаючы гэта мы рыхтуем мірныя акцыі пратэсту. Мы ня будзем канечне ваяваць, але мы будзем адстойваць сапраўдныя вынікі выбараў”.

На сустрэчу з Рыгорам Кастусёвым прыйшло каля сотні чалавек.

“З такой палітычнай падтрымкай вы зьбіраецеся перамагчы?” -- запытаўся адзін з прысутных.

Чаму на сустрэчу з Кастусёвым прыйшло няшмат людзей патлумачыў адзін зь яго прыхільнікаў.

“Сёньня ўся моладзь сагнаная ў спартовыя цэнтры, каб ніводны малады
Сёньня ўся моладзь сагнаная ў спартовыя цэнтры, каб ніводны малады чалавек і носу не паказаў на месцы збору дэмакратычнага кандыдата.
чалавек і носу не паказаў на месцы збору дэмакратычнага кандыдата. Я сам працую выхавацелем. Я зараз павінен быць з групай навучэнцаў у спартовым цэнтры, які звычайна пустуе”.

Прагучала пытаньне да Кастусёва і пра ягонае шклоўскае мінулае. Да 2001 году ён працаваў начальнікам камунальнай гаспадаркі раёна. З Аляксандрам Лукашэнкам пазнаёміўся ў 1988 годзе.

“Я, пражываючы ў Шклове, ведаю, як зь ім змагацца, што трэба рабіць, каб яго адправіць нарэшце ў адстаўку. Калі я ня ведаю як паступаць, я еду сустракацца з шклаўчанамі. Сёньня я таксама буду ў Шклове і думаю, што я там даведаюся шмат чаго карысна”.

Дарога да Шклова для кандыдата ў прэзыдэнты Рыгора Кастусёва выдалася цярністай. У Бялынічах за нібыта арганізацыю несанкцыянаванага пікету на яго склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня.

Прыхільнік Кастусёва: “Сёньня ўся моладзь сагнаная ў спартовыя цэнтры, каб ніводны малады чалавек і носу не паказаў на месцы збору дэмакратычнага кандыдата”

На сустрэчы з Кастусёвым

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG