Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мазыр: дзікае паляваньне на сабак


Мазырскае грамадзкае аб’яднаньне абароны жывёл "Зоаабарона" выступіла супраць масавага забойства сабак з пнэўмастрэльбы ядавітым дытылінам, якое вядзе "Мазырскі райжылкамгас".

Старшыня рады аб’яднаньня Павал Наздра зьвярнуўся з гэтай нагоды да міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Ўладзімера Белахвостава з патрабаваньнем забараніць такую практыку.

Наздра: "Пра масавыя забойствы сьведчаць факты. 10 лістапада ў двары прыватнага дома Панфіленкі лоўчы райжылкамгасу забіў сабаку з пнэўмастрэльбы на вачах гаспадыні. У гэты ж дзень два сабакі забітыя ў вёсцы Слабада — адзін каля крамы, куды зайшла гаспадыня, другі — ля весьнічак дома Дуланава. Такіх прыкладаў шмат. Брыгада лоўчых парушае існуючыя ў Беларусі правілы адлову, утрыманьня й эўтаназіі бадзяжных жывёлін, у тым ліку й тыя, якія ўсталёўвалі міністэрства ЖКГ і Саўмін".

Паводле спадара Наздры, з прычыны прымяненьня дытыліну, забароненага ў краінах Эўразьвязу, жывёліны паміраюць пакутнай сьмерцю ад удушша. Замест таго каб прывозіць сабак на спэцыяльны пункт, лоўчыя забіваюць іх нават на вачах гаспадароў і дзяцей. Тым часам, як сьцьвярджае актывіст, на кожнага забітага сабаку афармляюцца дакумэнты на сьпісаньне корму — нібыта жывёліна ўтрымліваецца на пункце 5—10 дзён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG