Спадар: "Эпізадычна. Станоўча тое, што цяпер атрымліваецца пачуць людзям аб’ектыўную інфармацыю ад кандыдатаў. У прыватнасьці, я бачыў выступ Кастусёва. Па справе ўсё, па сутнасьці, усё аб’ектыўна. Ён ведае няпростае наша жыцьцё ў дэталях".
Спадар: "Мне гэта нецікава, паколькі я ведаю, што вынік выбараў вядомы. Вартага праціўніка прэзыдэнту проста няма. Вось, скажам, паэт Някляеў. Няхай бы ён пісаў вершы, а ён хоча стаць прэзыдэнтам. А якія ў яго дасягненьні ў галіне кіраваньня дзяржавай, эканомікай — я ж ня ведаю".
Спадар: "Сочым. Глядзелі выступы ўсіх кандыдатаў. Найбольшыя ўражаньні — ад Статкевіча й Саньнікава. Не з паперкі чытаюць, глядзяць наперад. Праўду кажуць, праўду".
Спадар: "Дужа кароткі час для выступаў. Яны сьпяшаюцца. Гэта змазвае ўражаньні. Народ нельга палохаць. Пасьля доўгага маўчаньня выкладваць імгненна ўсё — гэта цяжка ўспрымаецца. Людзей трэба рыхтаваць. Электарат — рэч крохкая".
Спадар сталага веку: "Пакуль яркіх такіх кандыдатаў я ня ўбачыў. Я пакуль схільны да Някляева. Гляджу, што гэты чалавек зацікаўлены сур’ёзна, што ў Беларусі зьменіцца нешта".
Спадар сталага веку: "Гляджу. Сымпатычныя хлопцы. Гавораць слушна, але ж і сантэхнік гаворыць слушна. Часы рэвалюцыяў мінулі. Цяпер трэба павольна бараніць свае погляды. Хаця рэчка пачынаецца з ручая".
Спадар: "Я аднаго чуў — Міхалевіча. Талкова ён так тлумачыў. Але наколькі гэты чалавек адпавядае гэтай высокай пасадзе? Гэта ж адказная праца. Ці зможа ён ажыцьцявіць тое, што ён задумаў — я сказаць не магу".
Спадар сталага веку: "Слухаю. Толькі адкуль яны хапаюць столькі бруду? Абліваюць Лукашэнку. Аблайваюць яго — які ён дыктатар. Апазыцыя — што яна прапанавала, каб дапамагчы Лукашэнку?"
Спадар: "Не асабліва слухаю. Я са сваім кандыдатам вызначыўся. Аляксандар Рыгоравіч".
Спадар: "Гляджу. Вось ваш учора выступаў. Ад БНФ. Ён несур’ёзна ўсё гаварыў. Казаў больш за ўсё пра сьцяг і вывад краіны з крызісу. Я яшчэ высноваў не рабіў, але мне здаецца, што няма вартых кандыдатаў".