Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Як ні асьвятляй - вынік і так загадзьдзя вядомы"


"Як Вы ацэньваеце асьвятленьне выбарчай кампаніі беларускімі СМІ?" Адказваюць мінакі Берасьця.

Спадар: "У гэтай сытуацыі і так ўсё ясна і зразумела, хто будзе прэзыдэнтам. Таму тут як ні круці, як ні асьвятляй - вынік і так загадзьдзя вядомы".

Спадарыня
: "Шчыра кажучы гляджу даволі рэдка тэлебачаньне, зрэдку чытаю газэты. Таму не магу адказаць на пытаньне, проста не ставіла такую мэту. Ведаю асноўныя падзеі кампаніі, але не засяроджвала ўвагу на гэтым".

Спадарыня: "Я мяркую, што ў СМІ надзвычай мала інфармацыі пра хаду выбарчай кампаніі. Напрыклад, нікога ня ведаю з кандыдатаў, акрамя Лукашэнкі. Толькі яго паказваюць ў дзяржаўных СМІ".

Спадарыня:
"Калі вёўся збор подпісаў, ў Берасьці былі пікеты, тады я даведалася нашмат болей пра альтэрнатыўных кандыдатаў, чым праз СМІ. А зараз пікетаў няма і інфармацыі ніякай няма".

Спадар: "Я да гэтага стаўлюся з вялікім недаверам. Лічу, што дзяржава і без мяне разьбярэцца".

Спадар: "Мне па-просту няма калі і чытаць газэты. Я праводжу цэлы тыдзень у камандзіроўках, толькі на выходныя прыязджаю дадому, але больш часу праводжу з сям'ёй, чым за тэлебачаньнем, або газэтамі".

Спадарыня:
"Шчыра кажучы і не магу адказаць на гэтае пытаньне, я маю слабы зрок, таму вельмі мала чытаю. А што тычыцца радыё - то часта гаворыцца пра выбарчую кампанію".

Спадарыня:
"У СМІ цяпер вельмі шмат інфармацыі пра выбары, лічу, што там добрая і аб'ектыўная інфармацыя".

Спадар: "Недзяржаўныя СМІ добра і шмат пішуць пра выбары. А што да дзяржаўных - то там толькі лухта пра выбары. Асноўная ўвага там - гучныя прамовы пра вялікія посьпехі. Што да тэлебачаньня - то там толькі адзін твар, як і заўсёды. А радыё я ня слухаю".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG