Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: Беларусь будзе плянамерна рухацца ў разьвіцьці дэмакратыі, але…


Уладзімір Макей
Уладзімір Макей
Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Уладзімір Макей заявіў аб гатоўнасьці Менску разьвіваць адносіны з Эўразьвязам па самых розных напрамках і пацьвердзіў імкненьне беларускіх уладаў забясьпечыць адкрытыя і празрыстыя прэзыдэнцкія выбары.

«Сёньня некаторыя партнэры займаюць чакальную пазыцыю, чакаючы вынікаў выбараў. Гэта няправільны пасыл. Кіраўніцтва Беларусі, як ніхто іншы сёньня зацікаўленае ў правядзеньні адкрытых і празрыстых выбараў», — заявіў Макей на адкрыцьці Менскага форуму.

Ён таксама адзначыў, што «сёньня важна засяродзіцца на рэалізацыі патэнцыялу, які існуе паміж Беларусьсю і ЭЗ»:

«Рады канстатаваць, што гэты працэс пачаўся, ажыцьцяўляецца дыялёг на самых розных узроўнях, намеціліся зрухі ў пераадоленьні бар’ераў у міжасабовых зносінах. Нас папракаюць, што мы не адпавядаем эўрапейскім каштоўнасьцям, што намеціўся рэгрэс у адносінах Беларусі і Эўразьвязу. Гэта безадказныя заявы. Ні аб якім рэгрэсе з нашага боку ў разьвіцьці адносін з Эўразьвязам гаворкі няма. Беларусь будзе плянамерна рухацца ў разьвіцьці дэмакратыі, лібэралізацыі. Але прыярытэтнасьць у вырашэньні гэтых задач будзе вызначаць беларускі народ»,— цытуе Уладзімера Макея Інтэрфакс.

Спадар Макей зазначыў, што Менск чакае ад Брусэля спрашчэньня візавага рэжыму і канчатковай адмены санкцый.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG