Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцёма Дубскага затрымалі ва Ўкраіне


Арцём Дубскі
Арцём Дубскі
Супрацоўнікі Жытомірскай міліцыі ўварваліся ў кватэру, якую арандуюць фігурант «справы 14-ці» Арцём Дубскі, былы грамадзянін Беларусі Ігар Коктыш разам з жонкай Ірынай, грамадзянін Беларусі Віталь Тышчанка разам з жонкай Тацянай і грамадзянін Украіны Закшэўскі.

Сяброўка Дубскага Тацяна Касінчук паведаміла, што Арцём патэлефанаваў ёй і распавёў, што ў кватэру ўварваліся міліцыянты, каб шукаць наркотыкі і зброю.

Падчас ператрусу міліцыянты нічога не знайшлі. Яны прымусілі жыхароў кватэры сесьці ў машыну і павезьлі іх у міліцыю Каралёўскага раёну Жытоміру.

Сувязь з затрыманымі адсутнічае.

Сам Арцём Дубскі зьвязвае дзеяньні міліцыі з актыўным удзелам затрыманых у выбарчай кампаніі, якая нядаўна праходзіла ў Жытоміры, а таксама з арганізацыяй пікетаў супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG