29-30 кастрычніка кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка зробіць двухдзённую рабочую паездку ў Берасьцейскую вобласьць. Аднак афіцыйна пакуль не паведамляецца, ці наведае кіраўнік краіны Пінск, дзе здарыўся выбух і пажар на фанэрнай фабрыцы, і ці наведае ён пацярпелых. Таксама дагэтуль не паведамляецца, ці выказаў А.Лукашэнка спачуваньні сем'ям ахвяраў.
Са спасылкай на прэзыдэнцкую прэс-службу БЕЛТА паведаміла, што падчас візыту ў Берасьце ў цэнтры ўвагі будуць "пытаньні разьвіцьця сацыяльнай сфэры, у тым ліку аховы здароўя, добраўпарадкаваньня населеных пунктаў, разьвіцьця спартыўна-аздараўленчай сфэры".
Кіраўнік дзяржавы наведае Берасьцейскую цэнтральную паліклініку, азнаёміцца з абсталяваньнем і арганізацыяй працы яе лячэбна-дыягнастычнага корпуса.
Затым А.Лукашэнка азнаёміцца з рэканструкцыяй вуліцы Савецкай, возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцьця нядаўна пабудаванага Палаца водных відаў спорту.
Таксама ў Берасьці будуць закранутыя тэмы разьвіцьця турыстычнага патэнцыялу, будаўніцтва сьмецьцеперапрацоўчага заводу.
Плянуецца, што 30 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка працягне працу на Берасьцейшчыне. У цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы будуць пытаньні разьвіцьця турыстычнага патэнцыялу ў рэспубліцы.