Галоўны лекар шпіталя хуткай мэдычнай дапамогі Менску Віктар Сірэнка называе стан сямёх пацярпелых ад выбуху на фанэрнай фабрыцы ў Пінску вельмі цяжкім.
"Яны ўсе знаходзяцца на апаратах штучнага дыханьня. Усе ў непрытомнасьці", — паведаміў Сірэнка пра стан пацярпелых, якія знаходзяцца ў шпіталі хуткай дапамогі ў Менску.
Ён дадаў: "Усім робяць перавязкі пад наркозам".
Ад іншых камэнтароў лекар адмовіўся. Ён толькі ўдакладніў, што "за мінулую ноч стратаў сярод пацярпелых пры выбуху ў Пінску не было. Усе (пацярпелыя) і ў Берасьці, і ў Пінску жывыя".
У Менск, у Рэспубліканскі апёкавы цэнтар, даставілі 7 пацярпелых, у Берасьцейскі абласны шпіталь — 5, у пінскай лякарні знаходзяцца 6 чалавек, паведамляе Інтэрфакс.
Мэдыкі кажуць, што ў бальшыні пацярпелых — апёкі, у некаторых апечана больш за 50% паверхні цела.
3 чалавекі памерлі.
Выбух у адным з цэхаў заводу "Пінскдрэў" адбыўся 25 кастрычніка.
Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце