Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка кажа, што ён не абмяжоўвае інтэрнэт


У Беларусі няма абмежаваньня на свабоднае карыстаньне інтэрнэтам, заявіў 26 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка.

"Калі мы заняліся цяпер інтэрнэтам, то ўбачылі свае магчымасьці. І сёньня мяне крытыкуюць за ўказ па Інтэрнэту не таму, што тут дыктатура, а таму што мы грошы, мільёны даляраў забіраем у тых, хто калісьці карыстаўся нашым становішчам, геаграфічным у тым ліку, і нашымі магчымасьцямі, кішэні набівалі", — заявіў Лукашэнка.

Указ № 60 "Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт", падпісаны 1 лютага 2010 году, уступіў у сілу 1 ліпеня.

Дакумэнт абавязвае дзяржорганы і дзяржаўныя арганізацыі разьмяшчаць інфармацыю пра сваю дзейнасьць на афіцыйных сайтах.

Таксама ад 1 ліпеня ўсе сайты, якія належаць юрыдычным асобам, мусяць быць зарэгістраваныя ў афіцыйным рэгістры — Дзяржаўнай інспэкцыі электрасувязі (БелГІЭ).

Указ таксама рэглямэнтуе мэханізм абмежаваньня доступу да інфармацыі на патрабаваньне карыстальніка інтэрнэт-паслугаў, нагадвае БелаТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG