Чальца прэзыдыюму Беларускага грамадзкага аб’яднаньня «Русь», выкладчыка Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце РБ Сяргея Шыптэнку звольнілі з працы без тлумачэньня прычын. Сам ён лічыць, што яго пазбавілі месца за супрацоўніцтва з расейскімі медыямі.
Сяргей Шыптэнка — актыўны прыхільнік Саюзу Беларусі і Расеі. І расейскія мэдыі выказалі меркаваньне, што інтэгратара звольнілі за ягоны камэнтар аб перамовах Аляксандра Лукашэнкі з патрыярхам Канстанцінопальскім Варфалямэем пра, нібыта, магчымасьць стварэньня беларускай аўтакефальнай царквы. Аднак прадстаўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі ў інтэрвію расейскаму «Росбалту» заявіў, што Сяргей Шыптэнка быў звольнены «не за канфэсійныя выказваньні», а за супрацоўніцтва з расейскімі апазыцыйнымі мэдыямі. Вось што Сяргей Шыптэнка паведаміў пра сваё звальненьне ў інтэрвію «Свабодзе»:
«Яно было для мяне абсалютна нечаканым: у аўторак мне патэлефанавалі з аддзелу кадраў і паведамілі, што мяне звальняюць, а таксама прапанавалі зайсьці ў пятніцу і забраць працоўную кніжку. Ніхто са мной не размаўляў, ніякіх прэтэнзіяў не выстаўляў, і ніякіх сустрэч ні з кім не было. Я таксама не напрошваўся, бо зразумела, што выпадкова, напачатку навучальнага году, калі ўсё расплянавана, ня робіцца. Відавочна, што была нейкая замова, і ў рэктараце ўсё гэта выканалі максымальна хутка і максымальна жорстка. Рэакцыя вельмі жорсткая і нецывілізаваная па мерках эўрастандартаў, да якіх мы імкнемся.
Цяпер я не выкладаю. Так атрымалася, што ў нашай невялікай рэспубліцы пэдагогіка — гэта сынонім жабрацтва. Мне прапанавалі працу, зьвязаную з аналітычнай дзейнасьцю, і цяпер я займаюся аналітыкай».
Карэспандэнтка: «Як вы лічыце, якая сапраўдная прычына вашага звальненьня?»
«Я мяркую, што заслугоўваюць увагі тыя паведамленьні, якія былі ў расейскай прэсе, у прыватнасьці на сайце „Росбалту“. Крыніца ў адміністрацыі вельмі дакладна разьмежавала мае заявы адносна аўтакефаліі, што маё звальненьне не зьвязанае з маёй пазыцыяй у пытаньні асьвятленьня візыту і маімі меркаваньнямі адносна аўтакефаліі. Яна заявіла пра тое, што я даўно публікую тэксты і супрацоўнічаю з расейскім рэсурсам imperiya.by і інформагенцыяй „Регнум“. Нібыта, гэта ёсьць дастатковай падставай для таго, каб такія людзі больш не працавалі ў дзяржструктурах, у прыватнасьці, у Акадэміі кіраваньня. Дастаткова дзіўная пазыцыя, бо адначасова я супрацоўнічаў зь першым каналам БТ, АНТ, зь беларускім радыё. Я быў уключаны таксама ў інфармацыйна-прапагандысцкую групу Акадэміі кіраваньня і афіцыйна даваў камэнтары на тэлебачаньне і радыё адносна падзей, якія адбываліся ў нашай краіне і за мяжой. Верагодна, што неабходныя былі нейкія падставы для таго, каб неяк пракамэнтаваць сытуацыю. Бо яна дзікая, ненармальная, і ўсе гэта разумеюць».
Тым ня менш, Сяргей Шыптэнка кажа, што па-ранейшаму застаецца прыхільнікам беларуска-расейскай інтэграцыі і не зьмяніў свае погляды адносна палітыка-прававой сыстэмы ў Беларусі:
«У мяне былі дастаткова ясныя ўяўленьні адносна нашай палітычнай сыстэмы і яе недахопаў. Натуральна, што калі я чытаў лекцыі і праводзіў сэмінарскія заняткі, я выкладаў свой пункт погляду ў максымальна карэктнай форме. І нават больш за тое: на наступны дзень пасьля майго звальненьня я атрымаў падзяку ад Дзяржаўнага памежнага камітэту за мае лекцыі па ідэалёгіі, якія, пэўна, прыйшліся да душы. Ну, нельга быць адкрытым чалавекам, пазасыстэмным, бунтаўшчыком і пры гэтым чытаць лекцыі гэтак добра, каб за іх слалі лісты з падзякамі.
Разумееце, я вельмі дакладна падзяляю свае перакананьні і сваю працу. Іншым разам даводзіцца сваю пазыцыю крыху карэктаваць у пляне выкладаньня. Але што тычыцца маіх поглядаў і ацэнак, то яны не зьмяніліся. Недахопы ёсьць у любой сыстэме, толькі падыход неадэкватны ў тым выпадку, што акцэнт робіцца на недахопах і нэгатыве. Мая задача была паказаць пэрспэктывы і варыянты вырашэньня праблем. І, магчыма, акурат вось гэта не задавальняе людзей, якія самі некампэтэнтныя, таму стараюцца кожны раз настукаць па галаве тым, хто больш кампэтэнтны, бачыць праблему і прапаноўвае шляхі яе вырашэньня. Гэта старая нашая хвароба з савецкіх часоў і па сёньняшні дзень».

На наступны дзень пасьля майго звальненьня я атрымаў падзяку ад Дзяржаўнага памежнага камітэту за мае лекцыі па ідэалёгіі.