Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Спадзяюся, што ўжо ў гэтым годзе будзе іншы прэзыдэнт»


«Як Вы лічыце, колькі яшчэ часу Лукашэнка будзе заставацца прэзыдэнтам Беларусі?» Адказваюць мінакі Берасьця.

Спадарыня: «Лукашэнка будзе яшчэ вельмі доўга кіраваць краінай. Справа ў тым, што ёсьць і альтэрнатыва, але ж ён не аддасьць проста так свае паўнамоцтвы».

Спадарыня: «Вельмі доўга ён будзе пры ўладзе, мне падаецца, што пакуль яму не надакучыць. Я нават не ўяўляю некага іншага. Не скажу, што я прыхільніца Лукашэнкі, але, на жаль, няма кандыдата сапраўды моцнага».

Спадар: «Я лічу, што чым больш, тым і лепш».

Спадарыня: «Мне падаецца, што ён будзе пры ўладзе, пакуль Коля не дасягне 18 гадоў, ці нават 36»!

Спадарыня: «А я вельмі спадзяюся, што ўжо ў гэтым годзе будзе іншы прэзыдэнт у нашай краіне».

Спадар: «Мне падаецца, што Лукашэнка будзе кіраваць краінай яшчэ вельмі доўга. Па-першае, няма рэальнай замены, а па-другое, ён задавальняе значную частку грамадзтва».

Спадарыня: «Ды доўга будзе яшчэ. Цяжка сказаць, калі яму надакучыць улада».

Спадар: «Перакананы ў тым, што Лукашэнка ўжо лічыць, што перамог на будучых выбарах. Нам застаецца толькі прыняць гэты факт, незалежна ад таго, як прагаласуем. Бачу шмат альтэрнатыўных кандыдатаў. Але, на жаль, яны мала паказваюць сваёй працы, а пакуль толькі абяцаньнямі кормяць людзей».

Спадарыня: «Мне падаецца, што Лукашэнка яшчэ доўга будзе кіраўніком краіны. Прынамсі, пакуль здароўе яму будзе дазваляць, да таго часу і будзе трымацца за ўладу».

Спадар: «Яшчэ адзін прэзыдэнцкі тэрмін ён будзе пры ўладзе, а там пабачым».

Спадарыня: «Ня ведаю, але мне падаецца, што яшчэ вельмі доўга».

Спадар: «Ня хочацца быць пэсымістам, але, на жаль, ён можа і ўсё жыцьцё кіраваць краінай».

Спадарыня: «Калі не памыляюся, недзе чула, што Лукашэнка казаў пра тое, што будзе кіраваць краінай яшчэ аж 15 гадоў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG