У Менску 8 кастрычніка здарыцца другі па ліку англамоўны паэтычны слэм. Адмыслова на мерапрыемства прыехаў бацька слэму — амэрыканец Марк Сьміт. Менавіта ён запачаткаваў слэм-рух у Чыкага ў 1986 годзе, і цяпер будзе кіраваць спаборніцтвам беларускіх англамоўных слэмэраў.
У спаборніцтве возьме ўдзел беларускі слэмэр Віталь Рыжкоў, які хвалюецца за сваё ангельскае вымаўленьне і лічыць сваімі канкурэнтамі студэнтаў Менскага Лінвістычнага ўнівэрсітэту:
«Слэм — гэта вяртаньне паэзіі да тых, каму яна заўжды мусіла належаць: да тых, хто п'е каву, піва ды гарбату ў клюбах ды кавярнях. Гэта відовішчнае спаборніцтва з напружаньнем, заўзеньнем — нават таталізатарам! — дзе важны ня толькі сам тэкст твора, але і прысутнасьць аўтара і тое, як аўтар выконвае твор, бо гэта ацэньваюць тыя, хто п'е каву, гарбату, піва».
Слэм нарадзіўся ў чыкагскім клюбе «Зялёны млын», які мае славу ўлюбёнага калісьці месца знакамітага гангстэра Аль Капонэ. Дзядзька ці нават бацька слэму Марк Сьміт, які менавіта ў гэтым клюбе ў 80-ыя ўпершыню паказаў сьвету адмысловы паэтычны пэрформанс, прыехаў у Беларусь ня толькі дзеля таго, каб правесьці спаборніцтва беларускіх пасьлядоўнікаў слэм-руху, а і каб даць майстар-клясы па гэтым мастацтве чытаньня паэтычных твораў для публікі.
Літаратурны крытык Маргарыта Аляшкевіч:
«Адна з частак слэму — уключыць публіку ў дзею. Публіцы выдаюцца карткі, але апрача таго, яна запрошаная вельмі актыўна ўдзельнічаць: згаджацца зь меркаваньнем журы ці не згаджацца. А журы таксама выбіраецца зь ліку гледачоў. То бок атрымліваецца вельмі дэмакратычная працэдура і вельмі вясёлая».
У складзе журы гэтага слэму будуць ня толькі выпадковыя гледачы, а і выкладчыкі Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсітэту, імёны якіх не афішуюцца ў мэтах большай справядлівасьці спаборніцтва.
З 20 удзельнікаў слэму толькі пяцёра стануць пераможцамі, якія атрымаюць прызы ад Амбасады ЗША ў Беларусі. Што ўручаць пераможцам? Супрацоўнікі амбасады сакрэту на раскрываюць.
Англамоўны паэтычны слэм мае адбыцца а 17-й ў пятніцу 8-га кастрычніка ў менскім R-club, што на вуліцы Сурганава, 26.