Тыдзень у фатаздымках, 18 - 25 верасьня

1
Дакумэнты ў ЦВК падаў палітык Алесь Міхалевіч. Кіраўніком ягонай ініцыятыўнай групы стаў Юрась Меляшкевіч.

2
Сяргей Гайдукевіч перадаў дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы кандыдата у прэзыдэнты

3
Яраслаў Раманчук разам са сваёй камандай нясе дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы ў ЦВК

4
Рыгор Кастусёў з актывістамі сваёй каманды Сержуком Семянюком і Аляксеям Янукевічам перадалі ў Цэнтравыбаркам сьпісы ініцыятыўнай групы.

5
Кіраўнік кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Андрэй Саньнікаў панёс дакумэнты ў Цэнтравыбаркам

6
Дырэктар менскага прадпрыемства «Трывіюм» Дзьмітры Вус прынёс дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы ў ЦВК

7
Лідэр кампаніі "Гавары праўду" Уладзімер Някляеў прынёс сьпіс ініцыятыўнай групы ў ЦВК

8
У Лідзе праходзіць фэстываль "Дажынкі"

9
У Горадні пачаліся першыя грамадзкія слуханьні наконт рэстаўрацыі Каложы

10
Юры Бохан. Прэзэнтацыя кнігі «Ваяры Грунвальдзкай бітвы»

11
Перад пачаткам штодзённай акцыі дзеля захаваньня касьцёла сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў на прыпынку «Няміга» міліцыя затрымала Паўла Севярынца

12
Перад пачаткам штодзённай акцыі дзеля захаваньня касьцёла сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў на прыпынку «Няміга» міліцыя затрымала Віталя Рымашэўскага.

13
Беларуская жаночая зборная падчас адкрыцьця Чэмпіянату сьвету па баскетболе 2010 у чэскай Астраве

14
Вулічная акцыя супраць артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі

15
Курапаты. Угодкі абароны

16
Рэстаўрацыя ў Нясьвіскім замку зацягваецца

17
У Магілёве адбыўся агітацыйны велапрабег, прымеркаваны да міжнароднай акцыі “Дзень без аўтамабіля”