Абламейка: Раскажыце, калі ласка, больш падрабязна для нашых слухачоў, чаму вы хацелі стаць членам ініцыятыўнай групы Лукашэнкі?
Сахаруша: Такое жаданьне ў мяне зьявілася пасьля таго, як я пачуў з афіцыйных СМІ які рэйтынг мае Лукашэнка. Яны сказалі, што больш за 70 адсоткаў. Я ў гэта не паверыў, бо памятаю выбары 1994 году і астатнія выбары. Я ведаю настроі людзей, што людзі гавораць пра апошнія 16 гадоў. Я вырашыў зьбіраць подпісы за кандыдата Беларускага Народнага Фронту, бо гэта наш кандыдат, але таксама за Лукашэнку і можа яшчэ за якога кандыдата. Я хацеў высьветліць на самой справе, як людзі будуць ставіць подпісы за кандыдата ад апазыцыі і за Лукашэнку.
Абламейка: А які вашу думку – думку рэгіянальнага партыйнага актывіста – сапраўдны рэйтынг кіраўніка Беларусі. Прынамсі ў вашым мястэчку і раёне? І як, наогул, настроі ў вашым мястэчку і яго навакольлі?
Сахаруша: Я цяпер маю шмат часу, і я вырашыў правесьці апытаньне ў мястэчку і ў навакольных вёсках. Людзі мяне ведаюць і я іх ведаю. На працягу месяца я апытаў 107 чалавек. Зь іх 11 адказалі, што будуць галасаваць за Лукашэнку. 27 чалавек адказалі, што на выбары ня пойдуць. 53 чалавекі адказалі, што галасаваць за Лукашэнку ня будуць. І яшчэ 16 ня ведаюць кандыдатаў, і зробяць свой выбар, калі будуць зарэгістраваныя іншыя кандыдаты. Але сказалі, што хутчэй за ўсё за Лукашэнку галасаваць ня будуць. Я яшчэ дадам, што з тых 11 за Лукашэнку было шэсьць пэнсіянэраў, а пяць -- перадпэнсійнага ўзросту.
Слухаць гутарку цалкам: