Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Сасноў: Ня трэба лічыць апытаньні нейкім абсалютам


Эфір 14 верасьня

Выбары прэзыдэнта Беларусі адбудуцца ў нядзелю 19 сьнежня 2010 году. Такое рашэньне прыняла сёньня Палата прадстаўнікоў. Якія рэйтынгі магчымых кандыдатаў напярэдадні выбараў? Ці магчымы рэзкі рост падтрымкі альтэрнатыўнага кандыдата падчас выбарчай кампаніі? Пра гэта ды пра іншае гутарка з экспэртам зарэгістраванага ў Літве Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў Аляксандрам Сасновым.

Знаткевіч: Спадар Сасноў, ці можна ўвогуле верыць вынікам сацыялягічных апытаньняў у аўтарытарнай дзяржаве? Часам можна пачуць такое іранічнае параўнаньне – маўляў, калі б у 1970-я ў Савецкім Саюзе спыталіся, хто павінны быць кіраўніком дзяржавы, дык пераканаўчая большасьць вядома ж назвала б Леаніда Ільіча Брэжнева. Наколькі апраўданае такое параўнаньне з сучаснай Беларусьсю?

Сасноў: Я б ня стаў нічога параўноўваць, але да вынікаў сацыялягічнага апытаньня трэба ставіцца адпаведным чынам. Ня трэба іх лічыць нейкім абсалютам, якому адразу трэба давяраць, і трэба параўноўваць вынікі апытаньняў розных сацыялягічных службаў. Каб была пэўная канкурэнцыя паміж імі.

Знаткевіч: Мы папрасілі наведнікаў нашага сайту svaboda.org задаваць вам пытаньні. Наведнік, які падпісаўся як Вячак зь Берасьця пытаецца: "У каго на вашу думку ёсьць найболей шанцаў супрацьстаяць Лукашэнку?" А наведнік Сямён задае пытаньне: "На вашую думку, хто з апазыцыйных кандыдатаў мог бы рэальна сабраць галасы ўсіх праціўнікаў Лукашэнкі? Ці хаця б без прозьвішча, які гэта павінны быць чалавек? Вашы дасьледаваньні нешта такое паказваюць?"

Сасноў: Найбольшы рэйтынг сярод усіх прэтэндэнтаў мае спадар Мілінкевіч. Але ж гэта толькі сацыялягічнае апытаньне. Калі б у нас адбыўся другі тур, то бок Лукашэнка не набраў бы афіцыйна паловы галасоў, то вы пабачылі б тады, які кандыдат аб'яднаў бы тады ўвесь электарат, што супраць Лукашэнкі. І тады невядома, што тады было б.

Знаткевіч: Як вылічыце, у цяперашніх беларускіх умовах афіцыйныя вынікі выбараў прывязаныя да рэальных вынікаў галасаваньня, ці гэта ўсё ж такі лічбы, якія загадзя перадвызначаныя?

Сасноў: Калі б яны былі прывязаныя да рэальных лічбаў галасаваньня, тады б улады дазволілі ўдзельнічаць у выбарчых камісіях усім, хто жадае. Калі яны гэтага ня робяць, вядома, дадзеныя не адпавядаюць таму, што было на самой справе.

Слухаць перадачу цалкам:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG