Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрусы і затрыманьні актывістаў працягваюцца


Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста партыі «Зялёныя» Ўладзімера Валодзіна. Яго падазраюць у падпале дзьвярэй філіялу «Беларусбанка» 30 красавіка 2010 году.

На кватэры Валодзіна, як і на кватэрах іншых актывістаў, якіх затрымалі цягам апошніх трох сутак, зрабілі ператрус. Міліцыянты забралі цьвёрды дыск кампутара і ўлёткі.

За краты паўторна трапіла Тацяна Семянішчава. Яе дапытвалі 7 верасьня. Пасьля ператрусу, падчас якога забралі цьвёрды дыск кампутара, флэшку і некалькі кніжак, дзяўчыну адпусьцілі. Дзяўчына ўдзельнічае ў ініцыятыве «Ежа замест бомбаў».

Аляксандр Францкевіч таксама паўторна трапіў за краты. Першы раз хлопца затрымалі 3 верасьня як падазраванага ў падпале расейскай амбасады і адпусьцілі праз трое сутак. Цяпер яго падазраюць у нападзе на Дом прафсаюзаў 30 красавіка 2010 году. Адвакат падазраванага заяўляе, што ў сьледчых няма дакумэнтаў, якія б дазвалялі браць хлопца пад варту.

Паводле інфармацыі МУС, падчас ператрусу знайшлі патроны, наркатычныя сродкі расьліннага паходжаньня, маскі з прарэзамі для вачэй і літаратуру, якая прапагандуе ідэі анархізму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG