Сёньня пасьля 22.30 госьцем “Начной Свабоды” будзе кінарэжысэр Юры Хашчавацкі, аўтар больш як 30 фільмаў, у тым ліку “Звычайны прэзыдэнт”, “Плошча”, “Лабатамія”.
У 1999 годзе неўзабаве пасьля выхаду фільму “Звычайны прэзыдэнт”, які атрымаў шэраг міжнародных узнагародаў, Юрыя Хашчавацкага моцна зьбілі невядомыя, зламалі нагу.
Юры Хашчавацкі – сябра Міжнароднай і Эўразійскай акадэміяў тэлебачаньня і радыё. Ляўрэат міжнародных кінафэстываляў у Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Жэнэве, Бэрліне, Мюнхене, Лейпцыгу, Бялградзе, Кіеве, Санкт-Пецярбургу.
Свае пытаньні Юрыю Хашчавацкаму вы можаце задаць у камэнтарах да гэтага артыкулу.