Актывістаў затрымалі 3 верасьня каля 6 гадзінаў раніцы. Іх падазраюць у датычнасьці да падпалу службовага аўтамабіля "Мазда-3" на тэрыторыі расейскай амбасады ў Менску. Сёньня стала вядома, што справу, распачатую за хуліганства, перакваліфікавалі ў падпал. Кіраўнік прэсавай службы менскай міліцыі Аляксандар Ластоўскі пацьвердзіў карэспандэнту "Свабоды", што затрыманыя "маладыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь". Ён удакладніў:
"Па-першае, выбуху ніякага не было. Было хуліганства ў выглядзе спробы падпалу. Па-другое, затрыманыя сямёра чалавек, па ўдакладненай інфармацыі. Яны правяраюцца на датычнасьць да падобнага інцыдэнту, а таксама да падобных падзеяў раней. Больш ніякай інфармацыі сьледзтва ня лічыць неабходным агучваць, бо сьледзтва працягваецца".
На сайце indymedia.org паведамляецца, што затрыманьне адбылося а шостай раніцы 3 верасьня на кватэры, якую маладыя людзі сумесна здымалі ў Менску. Міліцыянты ў цывільным уварваліся ў адчыненыя дзьверы. Затрыманых даставілі ў пастарунак на допыт, а кватэру абшукалі, канфіскавалі кампутары, мабільныя тэлефоны, грошы, часопісы. Адна з актывістак пасьля допыту была вызваленая. Астатніх адвезьлі ў турму на Акрэсьціна. Сярод іх Ігар Істазараў, Валерыя Хоціна, Сяргей Сьлюсар, Мікалай Дзядок, Аляксей Жынгероўскі і Аляксандар Францкевіч. На сайце сябры затрыманых назвалі дзеяньні міліцыянтаў "выкраданьнем". Яны лічаць, што для "акцыі застрашэньня" спэцслужбы знайшлі зручную падставу — прэс-рэліз, распаўсюджаны ананімнай групай анархістаў, якая заявіла, што напад на амбасаду ёсьць акцыяй салідарнасьці з абаронцамі Хімкінскага лесу ў Маскве.
У выніку інцыдэнту выгарэў салён аўтамабіля. У амбасадзе Расеі ня сталі камэнтаваць затрыманьні моладзевых актывістаў. Прадстаўнік амбасады Вадзім Гусеў адзначыў, што расейскі бок чакае вынікаў сьледзтва:
"Гэта заўчасная інфармацыя, якая пайшла ў дзяржаўных СМІ Беларусі пра тое, што гэта расейскія анархісты, нічога апроч абурэньня выклікаць ня можа. Бо гэта інфармацыя не падмацаваная матэрыяламі сьледзтва, сьледзтва не завершанае. Як можна пра гэта заяўляць?".
Бацька аднаго з затрыманых Уладзімер Сьлюсар сказаў, што ў міліцыі яму дагэтуль нічога не паведамілі пра прычыны затрыманьня сына:
"Я зараз тэлефанаваў, сказалі патэлефанаваць заўтра. Што там адбылося, я нічога не магу сказаць. Ніхто нічога ня кажа. Сказалі заўтра а 10 ператэлефанаваць. Я не разумею, чаму і за што яго затрымалі. Мне сяброўка яго патэлефанавала і сказала, што забралі. Чаму і за што, я ня ведаю".
Уладзімер распавёў, што сыну 25 гадоў, і ён мае спэцыяльнасьць маркетоляга. Ён лічыць, што яго сын ня мог удзельнічаць у нападзе на амбасаду:
"На яго гэта не падобна. Ён зусім іншы чалавек, у яго іншыя погляды. Я ня думаю, што ён мог такое вырабляць. Я ня думаю, што гэта ён".
Сябры затрыманых, зь якімі мы змаглі зьвязацца, пакуль ня сталі камэнтаваць затрыманьні. Адзін зь іх, які не назваў сваё імя, распавёў, што сваякі і актывісты падыходзілі да турмы на Акрэсьціна:
"Прыходзілі некаторыя бацькі, перадавалі цёплае адзеньне, ежу. Зь імі размаўлялі дзяржаўныя адвакаты, якія займаюцца гэтай справай. Таксама некаторыя бацькі размаўлялі са сьледчым. Думаю, што калі іх затрымалі раніцай, то іх маюць права трымаць толькі 72 гадзіны. І сёньня павінна быць выстаўлена ім абвінавачаньне альбо іх павінны адпусьціць. То бок недзе а 17-й гадзіне будзе нейкая канкрэтная інфармацыя".
выбуху ніякага не было. Было хуліганства ў выглядзе спробы падпалу ...

Ніхто нічога ня кажа ...